Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Ліп 2018

Віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі і беларускага народа

Віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі і беларускага народа

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа ад кіраўнікоў замежных дзяржаў, замежных палітычных і грамадскіх дзеячаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншавальныя пасланні атрыманы ад кіраўнікоў краін СНД, Еўрапейскага саюза і іншых дзяржаў у розных рэгіёнах свету.

Свае віншаванні накіравалі Папа Рымскі Францыск, каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавета II, кароль Швецыі Карл XVI Густаў, кароль Іарданіі Абдала II, імператар Японіі Акіхіта.

Кіраўніка дзяржавы і беларускі народ павіншавалі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнты Казахстана, Азербайджана, Украіны, Туркменістана, Малдовы, Таджыкістана, Балгарыі, Францыі, Італіі, Турцыі, ААЭ, Алжыра, Сірыі, Палесціны, старшыня Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы, генерал-губернатар Аўстралійскага саюза.

Уладзімір Пуцін у віншавальнай тэлеграме падкрэсліў, што 3 ліпеня - знамянальная дата ў гісторыі Беларусі. "Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала адной з важнейшых перамог, якія атрымалі нашы бацькі і дзяды ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Завешчаныя імі братэрская дружба і ўзаемадапамога і сёння служаць надзейнай асновай развіцця расійска-беларускіх сувязей", - звярнуў увагу кіраўнік расійскай дзяржавы.

Прэзідэнт Расіі таксама выказаў удзячнасць за гасціннасць, аказаную нядаўна расійскай дэлегацыі ў беларускай сталіцы, і ўпэўненасць у тым, што рэалізацыя рашэнняў, прынятых на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, будзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковых інтэграцыйных працэсаў.

Віншавальнае пасланне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі накіраваў і прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў віншаванні адзначыў усё ўзрастаючае міжнароднае становішча і ўплыў Беларусі, эканамічнае развіццё краіны. "Беларуская мара" пра паспяховае і шчаслівае жыццё народа, мірную і стабільную дзяржаву ўвасабляецца ў рэальнасць. Як добры сябар кітайскі бок адчувае сардэчную радасць. Я надаю вялікае значэнне развіццю кітайска-беларускіх адносін, цаню ўстаноўленыя з вамі добрыя рабочыя адносіны і асабістае моцнае сяброўства, - адзначыў кітайскі лідар. - Я гатовы разам з вамі прыкладаць намаганні на карысць дзвюх краін і народаў, няспынна дасягаць новых вынікаў у развіцці адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ў сумесным будаўніцтве ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях".

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адзначыў, што за мінулыя гады Беларусь заняла дастойнае месца сярод краін рэгіёна і дэманструе адданасць міру і рэгіянальнай стабільнасці, упэўненае ўмацаванне нацыянальнай эканомікі. "Развіццё добрасуседскіх адносін з Рэспублікай Беларусь заўсёды было сярод знешніх прыярытэтаў Украіны. Упэўнены, што ўкраінска-беларускія адносіны і далей будуць паглыбляцца ў духу партнёрства, канструктыўнага супрацоўніцтва і ўзаемнай павагі", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў звярнуў увагу, што ў яго краіне надаюць вялікае значэнне далейшаму ўмацаванню дружалюбных і партнёрскіх адносін з Беларуссю ва ўсіх галінах супрацоўніцтва. "Упэўнены, што адносіны дружбы і ўзаемапавагі, якія склаліся паміж дзвюма дзяржавамі, будуць і ў далейшым служыць надзейнай асновай для пашырэння казахстанска-беларускага ўзаемадзеяння ў духу канструктыўнага партнёрства і паразумення на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

У віншавальным пасланні беларускаму лідару Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выказаў асаблівае задавальненне высокім узроўнем азербайджана-беларускіх адносін, які адлюстроўвае імкненне дзвюх краін да далейшага ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і паглыблення стратэгічнага партнёрства.

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падкрэсліў, што міждзяржаўныя адносіны з Беларуссю займаюць прыярытэтнае месца ў знешнепалітычнай дзейнасці Таджыкістана: "Мы высока ацэньваем цяперашні ўзровень шматграннага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі, які атрымаў за апошнія гады новую дынаміку развіцця і паглыблення. Упэўнены, што дасягнутыя намі дамоўленасці ў ходзе вашага нядаўняга афіцыйнага візіту ў Таджыкістан нададуць новы імпульс пашырэнню ўсяго комплексу таджыкістанска-беларускіх адносін у адпаведнасці з карэннымі інтарэсамі нашых народаў і краін".

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў канстатаваў, што на працягу многіх гадоў дружалюбныя адносіны паміж краінамі грунтуюцца на трывалых вузах раўнапраўя, павагі і ўзаемнай падтрымкі. "Упэўнены, што існуючы высокі ўзровень даверу і ўзаемаразумення паміж Туркменістанам і Беларуссю будзе і далей служыць трывалай асновай для канструктыўнага развіцця ўзаемадзеяння ў розных сферах", - адзначыў ён.

У віншаванні Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона падкрэсліваецца, што ў Малдове высока ацэньваюць дасягненні Беларусі ў навуковай, вытворча-тэхнічнай і сацыяльна-эканамічнай сферах, якія далі магчымасць якасна палепшыць жыццё яе народа. "Усталяваныя паміж намі ў ходзе сустрэч даверныя асабістыя адносіны ўсяляюць упэўненасць, што нашы краіны, абапіраючыся на свой гістарычны і сучасны вопыт двухбаковага плённага партнёрства па розных напрамках, будуць і ў далейшым цесна і плённа супрацоўнічаць у рэалізацыі сумесных праектаў у імя і на карысць малдаўскага і беларускага народаў", - гаворыцца ў пасланні.

Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла ў віншаванні звярнуў увагу на значны прагрэс у дыялогу паміж Мінскам і Еўрапейскім саюзам, які будзе і далей стымуляваць узбагачэнне двухбаковага партнёрства.

Віншаванне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі накіраваў таксама Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Ён пажадаў, каб адносіны паміж дзвюма краінамі ўзмацніліся ва ўсіх галінах, дзе існуе яшчэ нерастрачаны патэнцыял. Эмануэль Макрон адзначыў развіццё адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам. "Я жадаю, каб мы змаглі разам прадаўжаць і ўзмацняць гэту пазітыўную дынаміку, якая дасць магчымасць Беларусі ўмацаваць яе эканоміку, разнастаіць гандлёвыя сувязі і, у выніку, гарантаваць яе незалежнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды дзяржаўнага свята кіраўніку дзяржавы накіравалі Прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфа бен Заід аль-Нахаян, віцэ-прэзідэнт і прэм'ер-міністр ААЭ, правіцель Дубая шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум, наследны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян.

Задавальненне дасягнутым узроўнем адносін з Беларуссю, якія развіваюцца на аснове ўзаемнай павагі і агульных інтарэсаў, выказаў Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Ён упэўнены, што плённае супрацоўніцтва будзе развівацца і дыверсіфікавацца ў розных галінах.

Папа Рымскі Францыск пажадаў кіраўніцтву Беларусі і ўсяму народу краіны боскіх благаславенняў.

Віншаванні ў адрас Прэзідэнта Беларусі і беларускага народа з Днём Незалежнасці прадаўжаюць паступаць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі