Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Apr 2016

Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Маямі і згуляе са Святланай Кузняцовай

Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Маямі і згуляе са Святланай Кузняцовай

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі (прызавы фонд - $6,1 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу Азаранка, якая займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў паўфінальным паядынку трэцюю ракетку планеты немку Ангеліку Кербер - 6:2, 7:5. У першым сэце беларуска была відавочна мацнейшай за саперніцу, а другая партыя прайшла ў вельмі ўпартай і роўнай барацьбе. У немкі былі шанцы дабіцца перамогі, але Вікторыя праявіла характар і прабілася ў фінал. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 33 мінуты.

Вікторыя Азаранка на гэтым турніры раней узяла верх над пуэртарыканкай Монікай Пуіг (67-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:2, 6:4, польскай тэнісісткай Магдай Лінет (110) - 6:3, 6:0, іспанкай Гарбін Мугуруза (4) - 7:6 (8:6), 7:6 (7:4) і брытанкай Джаанай Конта (23) – 6:4, 6:2.

У рашаючым матчы Вікторыя Азаранка сустрэнецца з расійскай тэнісісткай Святланай Кузняцовай (19), якая перамагла ў паўфінале швейцарку Тымею Бачынскі (20) – 7:5, 6:3. На шляху да фіналу Кузняцова змагла перайграць у 1/8 фіналу першую ракетку свету амерыканку Серэну Уільямс.

У мінулыя гады Вікторыя Азаранка і Святлана Кузняцова 8 разоў сустракаліся паміж сабой, атрымаўшы па 4 перамогі.

Незалежна ад выніку фінальнага матчу, які адбудзецца 2 красавіка, Вікторыя Азаранка вернецца ў першую пяцёрку сусветнага рэйтынгу. У актыве Азаранка два чэмпіёнскія тытулы на кортах Маямі, заваяваныя ў 2009 і 2011 гадах.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінскі тэнісіст Трэт Х'юі ў паўфінале гулялі з іншым інтэрнацыянальным тандэмам Равен Клаасен (ПАР) / Раджыў Рам (ЗША) і ўступілі ў двух сэтах - 4:6, 2:6. У другім паўфінальным матчы амерыканскія браты-блізняты Боб і Майк Браяны прайгралі французскай пары П'ер-Юг Эрбер / Нікаля Маю - 3:6, 3:6. Фінал у гэтым відзе праграмы таксама пройдзе 2 красавіка.

Максім Мірны чатыры разы выйграваў гэтыя спаборніцтвы з рознымі партнёрамі: са швейцарцам Роджэрам Федэрэрам (2003), са шведам Ёнасам Б'ёркманам (2005, 2006), з ізраільцянінам Эндзі Рамам (2009).

У мужчынскім адзіночным разрадзе першы нумар сусветнага рэйтынгу серб Новак Джокавіч у паядынку за выхад у фінал будзе сапернічаць з тэнісістам Давідам Гафенам (15). Другую пару паўфіналістаў склалі японец Кеі Нішыкоры (6) і прадстаўнік Аўстраліі Нік Кіргіяс (26). Мужчынскі адзіночны фінал пройдзе 3 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі