27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян са святам Уваскрэсення Хрыстовага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Для кожнага верніка Вялікдзень - асаблівы, незвычайны дзень. Ён сімвалізуе перамогу дабра над злом, святла над цемрай, праўды над няпраўдай. Гэты час абуджае ў нашых сэрцах надзею, любоў і бязмежную міласэрнасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што вера заўсёды была і застаецца маральным стрыжнем беларусаў, невычэрпнай крыніцай натхнення на вялікія здзяйсненні на карысць бліжніх, свайго народа і роднай краіны. "Яна дапамагае захаваць і прымножыць традыцыі і культуру праваслаўя, заснаваныя на вечных каштоўнасцях - шанаванні старэйшага пакалення, клопаце аб дзецях і дапамозе пакутным. Аб'ядноўвае нас у імкненні да стварэння ў імя міру", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб светлыя святочныя дні сагравалі ўсіх цеплынёй сустрэч з роднымі людзьмі, напаўнялі дамы радасцю, гармоніяй і шчасцем.
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстовага.
Для кожнага верніка Вялікдзень - асаблівы, незвычайны дзень. Ён сімвалізуе перамогу дабра над злом, святла над цемрай, праўды над няпраўдай. Гэты час абуджае ў нашых сэрцах надзею, любоў і бязмежную міласэрнасць.
Вера заўсёды была і застаецца маральным стрыжнем беларусаў, невычэрпнай крыніцай натхнення на вялікія здзяйсненні на карысць бліжніх, свайго народа і роднай краіны. Яна дапамагае захаваць і прымножыць традыцыі і культуру праваслаўя, заснаваныя на вечных каштоўнасцях - шанаванні старэйшага пакалення, клопаце аб дзецях і дапамозе пакутным. Аб'ядноўвае нас у імкненні да стварэння ў імя міру.
Дарагія сябры! Няхай светлыя святочныя дні саграваюць вас цеплынёй сустрэч з роднымі людзьмі, напаўняюць вашы дамы радасцю, гармоніяй і шчасцем.
Аляксандр Лукашэнка.