Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Врс 2021

"Узялі курс на канфрантацыю". Лукашэнка назваў неспрыяльнай для Беларусі сітуацыю ў шэрагу сумежных краін


27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў неспрыяльнай для Беларусі сітуацыю ў шэрагу сумежных краін. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы кіраўніцтва сілавога блока з дакладам аб абстаноўцы на дзяржаўнай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя ў сумежных дзяржавах для нас неспрыяльная. Больш таго, кіраўніцтва гэтых краін узяло курс на канфрантацыю з Беларуссю", - сказаў ён.

"Нам трэба разгледзець сітуацыю, якая складваецца на дзяржаўнай граніцы. Пры гэтым я прасіў бы вас не арыентавацца толькі на тое, што адбываецца з мігрантамі. Не трэба канцэнтравацца толькі на гэтым пытанні. У нас вельмі сур'ёзныя іншыя, больш важныя праблемы. Праблемы, звязаныя з абаронай", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Польшчы разгортваюць цэлыя карпусы каля граніц Беларусі. "Ды ў Польшчы, дзе ні разгарні, зразумела, што гэта ж не супраць Германіі разгортваюцца гэтыя войскі. Прытым замежных дзяржаў, перш за ўсё ЗША. Мы бачым, як лезе Літва ў кожную шчыліну, каб паказаць сваю адданасць НАТА і ЗША. Але самае сумнае - гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт. Мы бачым, што яны твораць. Мала таго, што туды пабеглі нашы збеглыя, - там ствараюцца вучэбна-трэніровачныя лагеры ва ўсё большай колькасці, дзе абучаюць мэтанакіравана (і не толькі збеглых) рабоце па Беларусі, як кажуць спецслужбы", - заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ўжо нават самі ўкраінскія пагранічнікі выяўляюць тайнікі са зброяй каля граніцы з Беларуссю. "Калі гэтыя тайнікі для мерапрыемстваў на тэрыторыі Украіны, то іх не трэба цягнуць да нашай граніцы. Яны схавалі б недзе ў іншым месцы. Зразумела, мы бачым прыкметы нядобрых дзеянняў у адносінах да Беларусі. Аб гэтым ужо нямала сказана", - канстатаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі