Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Май 2020

Урад удакладніў правілы самаізаляцыі

Урад удакладніў правілы самаізаляцыі
Фота з архiва

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад удакладніў правілы самаізаляцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 5 мая 2020 года нумар 268 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Хворыя на каранавірус абавязаны паведамляць пра магчымую крыніцу свайго заражэння, а таксама расказаць аб сваіх кантактах і месцах знаходжання.

Хворыя і кантакты першага ўзроўню абавязкова праходзяць медыцынскі агляд.

Тэрміны знаходжання грамадзян у самаізаляцыі могуць быць прадоўжаны або скарочаны па рашэнні лечачых урачоў.

Вызначана, што дзеці да 10 гадоў павінны самаізалявацца, калі яны з'яўляюцца кантактамі другога ўзроўню, маюць адзін або некалькі рэспіраторных сімптомаў і наведваюць дзіцячыя сады або школы.

Знаходжанне непаўналетніх грамадзян у самаізаляцыі забяспечваюць іх законныя прадстаўнікі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі