VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Кст 2015

Урачыстая цырымонія "Малітва за Беларусь" у Мінску каля Храма-помніка ў гонар Усіх святых

Урачыстая цырымонія

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія "Малітва за Беларусь" праходзіць у Мінску каля Храма-помніка ў гонар Усіх святых, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У крыпце Храма-помніка пройдзе цырымонія закладкі капсул з зямлёй з месц пахавання беларускіх воінаў, якія загінулі ўдалечыні ад Радзімы. Пляцоўка перад Храмам-помнікам і яго цэнтральная лесвіца святочна ўпрыгожаны. На плошчы сабралася вялікая колькасць гледачоў.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства пройдзе канцэрт харавой і сімфанічнай музыкі.

Удзел у мерапрыемстве прымае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржорганаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных арганізацый, нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікі грамадскасці Мінска.

Кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прачытае кароткае духоўнае слова - благаславенне Беларусі і яе народа. Затым перад удзельнікамі цырымоніі выступіць кіраўнік дзяржавы. Побач з ім будуць знаходзіцца кіраўнікі чатырох канфесій: Мітрапаліт Павел, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-Каталіцкай царквы ў Беларусі Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Муфтый Абу-Бекір Шабановіч і старшыня Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Рыгор Хайтовіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход