Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Лют 2018

Упершыню ў гісторыі ПВТ экспарт Парка высокіх тэхналогій перасягнуў $1 млрд

Упершыню ў гісторыі ПВТ экспарт Парка высокіх тэхналогій перасягнуў $1 млрд

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упершыню ў гісторыі ПВТ экспарт Парка высокіх тэхналогій перасягнуў $1 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Парку высокіх тэхналогій.

У 2017 годзе экспарт ПВТ склаў $1 млрд 25 млн, рост у параўнанні з 2016 годам на 25 працэнтаў. Агульны аб'ём вытворчасці Парка высокіх тэхналогій склаў Br2 млрд 153 млн (больш як $1,08 млрд), рост у параўнанні з 2016 годам 20 працэнтаў.

Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі адзначыў: "Узята псіхалагічная планка. У 2016 годзе экспарт парка склаў $820 млн. А ў мінулым, 2017 годзе, ён вырас на 25 працэнтаў і ўпершыню ў гісторыі перасягнуў $1 млрд. Адначасова і агульны аб'ём вытворчасці таксама ўпершыню перасягнуў $1 млрд пры росце 20 працэнтаў. Ключавы фактар поспеху адзін. Яшчэ ў пачатку мінулага года быў вельмі выразны сігнал ад Прэзідэнта ІТ-супольнасці - працуйце свабодна і спакойна, зарабляйце для сябе і для краіны. Дзяржава нідзе не будзе перашкаджаць вам, а ўсюды, дзе можа, дапаможа. За словам пайшла справа. Прэзідэнт даручыў распрацаваць новы дэкрэт. У яго ўвайшло ўсё, што прапаноўвала ІТ-супольнасць. Дэкрэт быў падпісаны. ІТ-індустрыя вельмі тонка адчула гэтыя добрыя і сапраўды шчырыя адносіны дзяржавы. І вось вынік - упершыню ў гісторыі ПВТ экспарт парка перасягнуў $1 млрд. Гэта поспех не толькі для ПВТ, гэта поспех для ўсёй краіны, таму што гэты $1 млрд прыйшоў у Беларусь, у нашу эканоміку. Сёння новы дэкрэт адкрывае новыя магчымасці, а значыць, бог дасць, будуць і новыя поспехі".

У 2017 годзе ў ПВТ створана 5160 новых рабочых месц, што ў 1,6 раза больш, чым у 2016 годзе. На канец 2017 года ў кампаніях ПВТ працавалі 32,6 тыс. чалавек. Таксама за мінулы год рэзідэнтамі ПВТ распрацавана і ўкаранёна сучасных ІТ-рашэнняў для айчынных прадпрыемстваў і арганізацый на суму Br172,6 млн. Гэта на 104 працэнты больш, чым у 2016 годзе.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 снежня 2017 года падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Дакумент не толькі стварыў асаблівыя ўмовы для айчыннай ІТ-сферы, але і даў важкія канкурэнтныя перавагі нашай краіне ў галіне прымянення перадавой тэхналогіі блокчэйн, штучнага інтэлекту, беспілотнага транспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі