Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Жнв 2020

Участкі для галасавання на выбарах Прэзідэнта адкрыліся ў Беларусі

Участкі для галасавання на выбарах Прэзідэнта адкрыліся ў Беларусі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Участкі для галасавання на выбарах Прэзідэнта адкрыліся сёння ў 8.00 і прадоўжаць сваю работу да 20.00, паведамляе БЕЛТА.

На выбарах створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 - за мяжой. На тых, што адкрыты ў воінскіх часцях (13), а таксама санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах (231), участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне скончаным раней за 20.00, калі свой выбар зрабілі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.

Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад'яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна і па пенсійным пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкім білеце. Калі выбаршчык згубіў пашпарт або яго ўкралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна.

Для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) выбаршчыкам рэкамендуецца пры наведванні ўчастка знаходзіцца ў сродках індывідуальнай аховы (маска, пальчаткі). Прад'яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, трэба ў разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі. Акрамя таго, рэкамендуецца выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.

Для людзей, якія па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не змогуць прыйсці ў дзень выбараў на выбарчы ўчастак, будзе арганізавана галасаванне дома. Праводзіць яго Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала па магчымасці без уваходу ў жылое памяшканне і з захаваннем прынцыпу сацыяльнага дыстанцыравання (адлегласць не меншая за 1 м)

У спісы выбаршчыкаў унесены 6 844 932 грамадзяніны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі