Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Врс 2026

Уборачная, сяўба азімых і дзяржзаказ. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча

Уборачная, сяўба азімых і дзяржзаказ. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча
Фота з архiва

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніку дзяржавы даложана аб завяршэнні ўборкі збожжа, сяўбе азімых і закладцы прадукцыі новага ўраджаю ў стабілізацыйныя фонды. Кіраўнік Мінсельгасхарча далажыў, што збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 99,8% плошчаў. Намалочана больш як 9,1 млн т збожжа з улікам рапсу.

Пад ураджай будучага года трэба пасеяць азімыя збожжавыя на плошчы 1,5 млн га, а таксама больш як 450 тыс. га азімага рапсу. Сяўба азімых цяпер у актыўнай фазе, стаіць задача яе завяршыць максімум да 5 кастрычніка.

Аляксандр Лукашэнка асабліва звярнуў увагу на ўборку саломы з палёў, забеспячэнне неабходных тэрмінаў і якасці ўзворвання глебы з захаваннем усіх тэхналогій. Адначасова аграрыі пачалі ўборку агародніны, уключаючы бульбу і цукровыя буракі.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як ідзе закладка ўраджаю агародніны ў стабілізацыйныя фонды. Дзяржзаказ неабходна поўнасцю выканаць да 15 лістапада. Міністр запэўніў, што гэта будзе зроблена ў тэрмін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі