Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Dec 2015

У сайта belarus.by з'явілася кітайская версія

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская моўная версія з'явілася ў афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь belarus.by, паведамляе БЕЛТА.

Развіццё супрацоўніцтва з Кітаем кіраўніцтва Беларусі адносіць да прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі. Апошнія гады беларуска-кітайскія адносіны, якія маюць статус стратэгічнага партнёрства, дэманструюць прыкметную дынаміку. Сумесна з КНР паспяхова рэалізуецца нямала двухбаковых праектаў, і, як вынік, цікавасць да Беларусі з боку кітайскіх бізнесменаў, інвестараў, абывацеляў і турыстаў істотна ўзрасла.

У сайта belarus.by з'явілася кітайская версіяBelarus.by, маючы таксама версіі на рускай, беларускай і англійскай мовах, з'яўляецца папулярным і аўтарытэтным інтэрнэт-рэсурсам. Гэта вэб-пляцоўка арыентавана на шырокую аўдыторыю: тут можна знайсці асноўныя звесткі аб эканоміцы, палітыцы, геаграфіі, насельніцтве, гісторыі і культуры краіны. Для аматараў падарожжаў будуць карысныя рэкамендацыі адносна выдатных мясцін і турыстычных маршрутаў, віз, транспарту, страхоўкі, медабслугоўвання і іншых момантаў, што робяць паездку больш камфортнай. Інвестараў зацікавіць інфармацыя эканамічнага і прававога характару ў раздзеле "Бізнес". Рубрыка "Улада" знаёміць з дзяржаўным кіраваннем і дзяржінстытутамі Беларусі.

На сайце ў аператыўным рэжыме размяшчаюцца актуальныя навіны Беларусі, якія ўяўляюць інтарэс для замежжа, прычым не толькі тэкставыя, але і ў фота- і відэафармаце.

Belarus.by неаднаразова быў прызнаны лепшым іншамоўным рэсурсам аб Беларусі - з'яўляецца ўладальнікам дзвюх інтэрнэт-прэмій TIBO.

Сёння аўдыторыя сайта ахоплівае больш за 180 краін свету, штомесяц belarus.by наведваюць каля 200 тыс. унікальных наведвальнікаў. Больш за ўсё карыстальнікаў - з Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі, Украіны, Канады, Інданезіі, Германіі, Нідэрландаў, Францыі.

Belarus.by распрацаваны і суправаджаецца спецыялістамі Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі