Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Снж 2015

У Ражджаство Хрыстова Лукашэнка заклікае разам умацоўваць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі

У Ражджаство Хрыстова Лукашэнка заклікае разам умацоўваць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Маральныя і духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў нашых продкаў былі сфарміраваны хрысціянскай верай, якая ўвасабляе высокія ідэалы гуманізму, справядлівасці і міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Вялікая ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі. "Адклікаючыся на гэты заклік ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, мы павінны сумеснымі намаганнямі ўмацоўваць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі, садзейнічаць развіццю адносін міру і добрасуседства", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы сардэчна пажадаў суайчыннікам, якія святкуюць Ражджаство 25 снежня, моцнага здароўя, даўгалецця і працвітання. "Няхай у Вашых дамах будуць утульнасць і дастатак, у сем'ях пануюць любоў і ўзаемапавага, у душы будзе мір і шчасце", - сказана ў віншаванні.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Ражджаством Хрыстовым

Хрысціянам Беларусі,

якія святкуюць Ражджаство Хрыстова

25 снежня

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

Маральныя і духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў нашых продкаў былі сфарміраваны хрысціянскай верай, якая ўвасабляе высокія ідэалы гуманізму, справядлівасці і міласэрнасці. Вялікая ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі.

Адклікаючыся на гэты заклік ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, мы павінны сумеснымі намаганнямі ўмацоўваць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі, садзейнічаць развіццю адносін міру і добрасуседства.

Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, даўгалецця і працвітання.

Няхай у Вашых дамах будуць утульнасць і дастатак, у сем'ях пануюць любоў і ўзаемапавага, у душы будзе мір і шчасце.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі