Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Стд 2020

У пошуках мер па забеспячэнні ўстойлівасці - Лукашэнка праводзіць нараду па АПК Віцебскай вобласці

У пошуках мер па забеспячэнні ўстойлівасці - Лукашэнка праводзіць нараду па АПК Віцебскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка ў час нарады

28 студзеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праблемныя пытанні АПК Віцебскай вобласці ўжо абмяркоўваліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы ў лістападзе 2019 года, тады былі дадзены даручэнні для выпраўлення сітуацыі. Важнасць вырашэння гэтых праблем абумоўлена і тым, што многія з іх характэрны для ўсіх абласцей краіны.

"Як рэалізаваны тыя канцэптуальныя прапановы і рашэнні, якіх мы дасягнулі тады ў Віцебску? Першае пытанне: якія меры прапануюцца? Якія выпрацаваныя мадэлі фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў і, галоўнае, што гэта дасць у выніку? - абазначыў Прэзідэнт ключавыя пытанні для ўдзельнікаў нарады. - У прадстаўленых да нарады матэрыялах асноўны ўпор пакуль зроблены на меры дзяржаўнай падтрымкі. Калі гэта адзінае, з чым вы сюды прыйшлі, то проста змарнуем час. Але я не думаю, што вы прыйшлі толькі з гэтым".

"Падыходы нязменныя. Пытанне не толькі і не столькі ў грашах, колькі ў тым, ці зроблены сур'ёзныя высновы па ўсім шлейфе праблем, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Ці ёсць вывераныя вытворчыя і фінансавыя планы? Як будзе наведзены парадак у гаспадарчай дзейнасці, і ці ведае кіраўніцкая вертыкаль Віцебшчыны, што ёй рабіць далей?"

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе работнікі прадпрыемстваў АПК у Віцебскай вобласці, ад радавых супрацоўнікаў да кіраўнікоў, павінны працаваць з максімальным напружаннем. "Папярэдзьце іх, што калі дзяржава зробіць адпаведныя крокі ім насустрач, то ім давядзецца працаваць з раніцы да ночы, каб не толькі вярнуць даўгі, якія ў іх назбіраліся, але і вывесці свае прадпрыемствы на бясстратную работу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, арыентуючы людзей на інтэнсіўную работу, неабходна ў безумоўным парадку забяспечыць ім дастойную заработную плату. "Людзей, вядома, трэба прымусіць працаваць у Віцебскай вобласці, як і ў іншых абласцях, - тых, хто яшчэ не зразумеў, што трэба напружвацца і працаваць. Але не трэба забываць, што, калі вы напружваеце людзей, вы ім своечасова павінны плаціць нармальную заработную плату, - падкрэсліў беларускі лідар. - Як гэта праблема вырашаецца ў вашых планах? Чым разлічваеце не толькі ўтрымаць людзей у вёсцы, але і прыцягваць новых, высакакласных, спецыялістаў?"

 
Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што чакае ад удзельнікаў нарады сістэмнага погляду на пытанне, якое абмяркоўваецца. "Наколькі эфектыўныя меры, што прапануюцца? Ці здольны яны рэальна палепшыць сітуацыю і зрабіць работу аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці ўстойлівай? А галоўнае - ці атрымалася ва ўрада і Віцебскага аблвыканкама выпрацаваць універсальныя меры, якія можна прымяняць у іншых рэгіёнах краіны? - абазначыў кола пытанняў кіраўнік дзяржавы. - Калі мы пойдзем на абнаўленне арганізацыйнай сферы АПК вобласці, то дзе возьмем спецыялістаў? Ці ёсць яны ў вас?"

Як паведамлялася, праблемныя аспекты работы аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці абмяркоўваліся на нарадзе, якую Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 22 лістапада ў Віцебску. Тады разглядалася прапанова стварыць у вобласці супербуйны холдынг, аднак кіраўнік дзяржавы запатрабаваў "ісці ад зямлі" і разумна развіваць ужо існуючыя інтэграцыйныя структуры.

"Слухайце маё рашэнне: холдынгі, якія вы стварылі, будуць існаваць. Я не супраць, што будзеце пашыраць іх тэрытарыяльна за кошт гаспадарак. Гаспадаркі гэтыя захоўваюць сваю эканамічную плацежаздольнасць. Больш атрымаў - тваё, менш - нічога не будзе. Арганізацыйна, дысцыплінарна, хоць у турму іх саджай - тых, хто дрэнна працуюць. Па даўгах вырашым пытанне. Вышэй за іх (існуючыя інтэграцыйныя структуры-холдынгі. - Заўвага БЕЛТА) ніякіх надбудоў не будзе. На гэтым этапе нічога не будзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў разгледзець магчымасць прыватызацыі і продажу інвестарам тых гаспадарак, якія не могуць самастойна эфектыўна працаваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі