Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Кст 2021

У Лукашэнкі абмяркоўваюць ход сельскагаспадарчых работ. На якія праблемы звярнуў увагу Прэзідэнт?

У Лукашэнкі абмяркоўваюць ход сельскагаспадарчых работ. На якія праблемы звярнуў увагу Прэзідэнт?

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што больш як тыдзень таму даручаў ураду сумесна з аблвыканкамамі актывізаваць работу ў аграпрамысловым комплексе і перш за ўсё павялічыць тэмпы сяўбы азімых. "Гэта пытанне нумар адзін. Яго адкладваць нельга, таму што азімыя позна сеяць нельга - яны проста загінуць. Я прасіў працаваць не проста светлавы дзень, але там, дзе гэта магчыма, - ноччу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Лукашэнкі абмяркоўваюць ход сельскагаспадарчых работ. На якія праблемы звярнуў увагу Прэзідэнт?Прэзідэнт адзначыў, што з-за неспрыяльных умоў надвор'я запаволіліся тэмпы ўборкі іншых сельскагаспадарчых культур. "Дзесяць дзён таму мы мелі ўсяго толькі палову, а то і менш, работ, якія трэба выканаць восенню, - канстатаваў ён. - Акрамя азімай сяўбы, трэба яшчэ апрацаваць глебу і перш за ўсё ўзараць. Гэта самы цяжкі від работы ў сельскай гаспадарцы на палях".

Таксама неабходна якасна ўбраць кукурузу, у першую чаргу на зерне, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Гэта дасць магчымасць кампенсаваць дэфіцыт збожжавых. Прадаўжаюцца работы і па ўборцы яравога рапсу. "Гэта таксама зерне і корм пасля таго, як мы атрымаем алей", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У Лукашэнкі абмяркоўваюць ход сельскагаспадарчых работ. На якія праблемы звярнуў увагу Прэзідэнт?"Гэта значыць, работ непачаты край. Я яшчэ не сказаў пра бульбу, цукровыя буракі, пладовыя, ягаднікі і гэтак далей. Таму была аб'яўлена, можна сказаць, трывога. І я хацеў бы сёння пачуць даклады аб канкрэтных выніках праведзенай работы", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, што тармозіць завяршэнне работ па асенняй сяўбе і нарыхтоўцы сіласных кармоў, якія пытанні засталіся нявырашанымі, што яшчэ дадаткова патрэбна аграрыям.

У Лукашэнкі абмяркоўваюць ход сельскагаспадарчых работ. На якія праблемы звярнуў увагу Прэзідэнт?"Размова аб завяршчэнні сяўбы не ідзе. Я спадзяюся, што да канца дня ў вас будзе 90 працэнтаў і тыя хвасты, якія ў вас застануцца, вы ліквідуеце на працягу аднаго-двух дзён. Але далей цягнуць з азімай сяўбой нельга, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Яшчэ раз хачу папярэдзіць аграрыяў і перш за ўсё губернатараў: наперадзе вашы справаздачы па падзяжы, захаванасці жывёлы. Гэта ўжо пытанне генеральнага пракурора. Не думайце, што пра гэта забыта. Мы не можам дзясяткі тысяч галоў губіць штогод, таму што гэта грошы".

У Лукашэнкі абмяркоўваюць ход сельскагаспадарчых работ. На якія праблемы звярнуў увагу Прэзідэнт?Акрамя таго, звярнуў увагу Прэзідэнт, наперадзе зімовы перыяд, нельга адкладваць неабходныя работы на потым.

"Вельмі прашу захоўваць тэхналагічную дысцыпліну. І наогул без дысцыпліны нікуды. Таму адсюль мае жорсткія патрабаванні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі