Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Ліп 2022

У фестывальным Віцебску сёння афіцыйна адкрыецца 31-ы "Славянскі базар"

У фестывальным Віцебску сёння афіцыйна адкрыецца 31-ы

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Урачысты старт васільковага форуму мастацтваў і Дзён Саюзнай дзяржавы, адкрыццё імянной зоркі на алеі каля Летняга амфітэатра, конкурс майстроў традыцыйнага ткацтва, фэст мажарэтак і не толькі. Карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі "Славянскага базару" расказалі, чым сёння парадуе жыхароў і гасцей горада фестывальны Віцебск.

Першы афіцыйны дзень форуму абяцае быць вельмі насычаным. Асноўная падзея, якую заўсёды з нецярпеннем чакае глядач, - урачыстая цырымонія адкрыцця 31-га "Славянскага базару". Старт фестывалю дадуць знакамітыя артысты, сярод якіх Рыгор Лепс, Сяргей Бязрукаў, Таісія Павалій, Дзяніс Майданаў, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Зара, Руслан Аляхно. Усяго будзе больш за паўсотню зорак і калектываў.

За некалькі гадзін да гэтага ў круглай зале КЗ "Віцебск" адбудуцца адкрыццё міжнароднага прэс-цэнтра і прэс-канферэнцыя да афіцыйнага старту фестывалю. Пазней тут жа журналісты зададуць сур'ёзныя, забаўныя і вострыя пытанні ўладальніцы Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021" Рухіі Байдукенавай. Потым - народнаму артысту Беларусі Анатолю Ярмоленку з ансамблем "Сябры" - музыканты ў гэтым годзе ўдастоены спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". На Алеі зорак каля Летняга амфітэатра сёння заззяе новы імянны васілёк.

Пленэрная выстаўка да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Коласа і Я.Купалы ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адкрые праграму Дзён Саюзнай дзяржавы. Прымеркаваныя да іх сустрэчы, выставачныя праекты, святы ў фармаце open-air і дыскусійная пляцоўка пройдуць з 14 па 17 ліпеня.

На Алеі воінскай славы ў парку Пераможцаў адкрыецца патрыятычная выстаўка "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік". Сумесны праект з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прэзентуе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

Сур'ёзная вакальная барацьба прадоўжыцца на юбілейным дзіцячым музычным конкурсе. Цяпер удзельнікі з 15 краін выступяць з песняй на свой выбар.

Адценні Пакістана прадэманструюць мастакі і фатографы гэтай краіны на аднайменнай выстаўцы ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання.

Аб жыцці, тэатры і кіно ў шчырым маналогу раскажа гледачу расійскі акцёр Сяргей Бязрукаў. Серыю пастановак майстроў лялечнага віду мастацтва пачне казка мясцовага тэатра "Лялька". Вечарам эстафету падхопіць Белгародскі тэатр лялек, прэзентуючы гледачу хронікі блакады "Гаворыць Ленінград".

Адразу на некалькіх адкрытых пляцоўках Віцебска разгорнецца фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". У цэнтры пачнуць работу кірмаш рамёстваў "Горад майстроў" і свята-конкурс традыцыйнага ткацтва "Палатняныя пераплёты". Пяты раз ужо ў час васільковага форуму пройдзе міжнародны фестываль барабаншчыц і мажарэтак.

Акорды 31-га "Славянскага базару ў Віцебску" ў гэтым годзе будуць гучаць па 18 ліпеня. Падзеі музычнага свята прымаюць больш за 20 пляцовак і ўстаноў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі