У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Чэр 2016

У Брэсцкай крэпасці тысячы людзей сустрэлі світанне на мітынгу ў памяць аб пачатку вайны

У Брэсцкай крэпасці тысячы людзей сустрэлі світанне на мітынгу ў памяць аб пачатку вайны

22 чэрвеня, Брэст /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці", прысвечаны 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да месца штогадовай жалобнай цырымоніі - плошчы Цырыманіялаў - удзельнікі і гледачы ішлі па дарозе памяці ўздоўж тысяч чырвоных лампад, якія паказваюць шлях да месца падзей. Вакол раздаваліся гукі даваенных песень, на экранах трансліравалі фрагменты з дакументальных фільмаў, даючы магчымаць акунуцца ў атмасферу яшчэ не такіх трывожных часоў. Па дарозе памяці прайшлі тысячы жыхароў Беларусі, шматлікія дэлегацыі з краін СНД і далёкага замежжа. Мітынг-рэквіем традыцыйна адкрыўся ў 4 гадзіны раніцы. Рэжысёрская задума музычна-тэатралізаванага паказу пачалася з размовы ўнука і дзеда-ветэрана. "Што вабіць цябе сюды?" - пытае ўнук, не разумеючы, навошта кожны год трэба прыходзіць да мемарыяла. "Я хачу, каб мая памяць стала тваёй памяццю", - адказвае ветэран.

У Брэсцкай крэпасці тысячы людзей сустрэлі світанне на мітынгу ў памяць аб пачатку вайныГасцям Брэсцкай крэпасці прапанавалі перанесціся на 75 гадоў таму. 4 гадзіны 3 мінуты. З экрана глядзелі твары абаронцаў крэпасці, яшчэ жывых у гэты час, за некалькі мінут да вайны. Вядучыя расказвалі гераічныя гісторыі іх гібелі. Курсанты Інстытута пагранічнай службы аднеслі партрэты загінулых воінаў да месц іх пахаванняў, а пагранічнікі Брэста запалілі лампады ад Вечнага агню і адправілі вянкі з імі ў плаванне па рацэ Буг. Полымя запаленых свечак сімвалізуе памяць аб гераічным подзвігу абаронцаў цытадэлі і прыцягвае сюды іх душы, гаворыць вядучы. У пастаноўцы ўспомнілі і яшчэ адзін сімвал Брэсцкай крэпасці - Сцяг 393-га асобнага зенітнага артылерыйскага дывізіёна, выратаваны дзякуючы таму, што быў закапаны па загадзе маёра Гаўрылава пры абароне крэпасці.

У Брэсцкай крэпасці тысячы людзей сустрэлі світанне на мітынгу ў памяць аб пачатку вайныТысячы кветак і вянкі ўсклалі на мітынгу дэлегацыі да мемарыяльных пліт і Вечнага агню. Да некропаля з кветкамі ішлі пагранічнікі, ветэраны, кіраўнікі Пскова, Валгаграда, кіраўніцтва Атыраўскай вобласці Казахстана, ветэраны з Санкт-Пецярбурга і іншыя пачэсныя госці. У неба ўзляцелі белыя шары, а прысутныя замерлі ў мінутным маўчанні.

"Дзед, даруй мне!" - гаворыць унук. Але дай бог, каб унуку не давялося стаяць перад тым выбарам, які стаяў у абаронцаў крэпасці, чытаецца ў сюжэце.

У Брэсцкай крэпасці тысячы людзей сустрэлі світанне на мітынгу ў памяць аб пачатку вайны"Словы "Брэст" і "Крэпасць" назаўсёды сталі сімвалам стойкасці, а подзвіг пагранічнікаў заўсёды будзе мець асаблівае значэнне амаль у тысячагадовай гісторыі Брэста, - сказаў на мітынгу старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. - Мы схіляем галовы перад памяццю герояў. Тое, што сёння тут сабралася столькі людзей, пацвярджае маральную сілу подзвігу ваеннага пакалення".

"На жаль, гэта вайна не стала апошняй, у ваенных канфліктах гінуць людзі", - адзначыў ён. Аляксандр Рагачук заклікаў усіх захаваць памяць аб уроках Вялікай Айчыннай вайны і ніколі не дапусціць яе паўтарэння на нашай зямлі.

Штогадовыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці, служаць мірным, а значыць, лепшым урокам, падкрэслівалася на мерапрыемстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс