Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Крс 2017

У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесу

У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесу

11 красавіка, Рэчыца /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесу. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час мы прымем рэвалюцыйныя рашэнні па прадпрымальніцтве, бізнесе - па разняволенні бізнесу (і такога вялікага, як на "Рэчыцадрэве", і маленькага, і індывідуальных прадпрымальнікаў), - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Прыйшоў - заяву пакінуў, што хочаш займацца гэтай справай, у падатковай інспекцыі зарэгістраваўся і пайшоў працаваць. Пажарныя, санстанцыя - усё да мінімуму будзе скарочана".

У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесуПры гэтым галоўным для кіраўніка любога рангу застанецца адказнасць за людзей у калектыве, за іх жыццё. Гэта значыць, умовы вядзення бізнесу будуць лібералізаваны, але разам са зніжэннем розных патрабаванняў адказнасць за жыццё людзей застанецца ў прыярытэце.

У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесуАляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час адпаведны нарматыўна-прававы акт, які датычыцца прадпрымальніцкай дзейнасці, ляжа яму на стол. "Мы поўнасцю разняволім бізнес-ініцыятыву - ідзіце займайцеся справай, зарабляйце. Мы стварылі для гэтага ўмовы. А што не стварылі - створым у бліжэйшы час", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Прэзідэнт сказаў, што вельмі многае залежыць ад саміх людзей, іх стаўлення да справы.У бліжэйшы час у Беларусі будуць прыняты кардынальныя рашэнні па разняволенні бізнесу

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі