Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Лют 2016

У Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняў

Цырымонія адкрыцця Палаца спорту "Уручча" і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе18 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняў, якая дае магчымасць якасна рыхтаваць спартыўны рэзерв. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту "Уручча" і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія адкрыцця Палаца спорту "Уручча" і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболеНовы Палац гульнявых відаў спорту Узброеных Сіл Беларусі прымае сваіх першых наведвальнікаў. "Гэты аб'ект унікальны па свайму профілю. Аналагічных яму ў нас яшчэ не было, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У залах створаны ўсе неабходныя ўмовы для правядзення міжнародных спаборніцтваў і падрыхтоўкі спартсменаў самага высокага ўзроўню". Тут давядзецца трэніравацца ігракам па такіх відах спорту, як гандбол, валейбол, баскетбол і міні-футбол, а таксама тэніс і бадмінтон. Сюды змогуць прыйсці не толькі ваеннаслужачыя, але і жыхары, госці сталіцы.

Цырымонія адкрыцця Палаца спорту "Уручча" і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболеПрэзідэнт падкрэсліў, што Беларусі імкнуцца не толькі выхоўваць маладых атлетаў, але і ўмацоўваць здароўе моладзі.

Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту "Уручча" і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболеПаводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, менавіта таму нараўне са спаборніцтвамі прафесійных спартсменаў сёння праводзяцца дзіцячыя спаборніцтвы. "Бо наша мэта - выхаванне здаровых, моцных і фізічна развітых абаронцаў Айчыны, здольных надзейна забяспечыць яе бяспеку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць сімвалічным, што цяперашні турнір прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

Палац гульнявых відаў спорту Узброеных Сіл БеларусіАляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў вялікую ролю спорту ва ўмацаванні даверу і дружбы паміж народамі, што, несумненна, служыць захаванню міру. "Прыемна бачыць тут нашых суседзяў, замежных гасцей. Усім зразумела, што краіны павінны сапернічаць выключна на спартыўных арэнах, але ні ў якім разе не на полі бою", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі