Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Май 2021

У Беларусі павышаюць ролю Савета бяспекі - Лукашэнка расставіў акцэнты ў рэзананснай тэме

У Беларусі павышаюць ролю Савета бяспекі - Лукашэнка расставіў акцэнты ў рэзананснай тэме

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць пасяджэнне Савета бяспекі, на якім абмяркоўваецца павышэнне ролі гэтага калегіяльнага органа ў жыцці дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне Савета бяспекі, паводле слоў Прэзідэнта, праводзіцца, каб прадоўжыць размову аб павышэнні ролі гэтага калегіяльнага органа ў жыцці дзяржавы. "У тым ліку ў пытаннях абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрымання грамадзянскага міру і згоды, процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму - самае шырокае кола праблем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі павышаюць ролю Савета бяспекі - Лукашэнка расставіў акцэнты ў рэзананснай тэмеРоля і паўнамоцтвы Савета бяспекі павінны быць сувымерныя з рызыкамі і пагрозамі цяперашняга часу, падкрэсліў Прэзідэнт. "Тым, хто сёння рэфлексуе ў сетках і мэсэнджарах наконт новага дэкрэта і не валодае пытаннем, растлумачу. Савет бяспекі - гэта не адны сілавікі, як некаторыя тут пішуць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што сярод пастаянных членаў Савета бяспекі палова службовых асоб - цывільныя людзі: кіраўнікі ўрада, абедзвюх палат парламента і Адміністрацыі Прэзідэнта. "А калі ўзяць поўны склад Савета бяспекі - гэта наогул дзве трэці цывільных людзей", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што гэты канстытуцыйны орган забяспечвае рэалізацыю паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку як Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі. "Зразумела, што ў яго складзе ёсць і заўсёды будуць кіраўнікі асноўных сілавых структур", - адзначыў беларускі лідар.

У Беларусі павышаюць ролю Савета бяспекі - Лукашэнка расставіў акцэнты ў рэзананснай тэмеУ ліку пытанняў, якія абмяркоўваліся сёння на пасяджэнні Савета бяспекі, была распрацоўка новага палажэння аб гэтым калегіяльным органе. Паводле слоў Прэзідэнта, дакумент абапіраецца на Канстытуцыю, закон "Аб абароне", Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, іншае заканадаўства і міжнародныя прававыя акты, прынятыя за перыяд незалежнасці Беларусі. Пры яго падрыхтоўцы ўважліва вывучаўся і ўлічваўся вопыт работы такіх калегіяльных органаў у іншых краінах, перш за ўсё краінах - саюзніках Беларусі.

"Прынцыпова важна, каб новы акт заканадаўства, які ў дэталях рэгламентуе работу Савета бяспекі, не меў ніякіх абмежавальных грыфаў і стаў поўнасцю адкрытым для грамадства. Кожны жыхар Беларусі, асабліва ў цяперашніх умовах, павінен ведаць і бачыць, што ўсе рашэнні прымаюцца калегіяльна і адкрыта", - падкрэсліў беларускі лідар.

У Беларусі павышаюць ролю Савета бяспекі - Лукашэнка расставіў акцэнты ў рэзананснай тэме"Важнейшай задачай Савет бяспекі быў і застаецца разгляд пытанняў унутранай і знешняй палітыкі ў кантэксце нацыянальнай бяспекі", - канстатаваў Прэзідэнт. Ён таксама звярнуў увагу, што дзейнасць усіх дзяржаўных органаў у пераадоленні сучасных выклікаў і пагроз павінна быць не толькі эфектыўнай, але і максімальна скаардынаванай.

"Улічваючы агрэсіўныя спробы ператварыць Беларусь, паводле тэрміналогіі Злучаных Штатаў Амерыкі, у "дзяржаву, якая не адбылася", мы павінны замацаваць за Саветам бяспекі новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі. Такое пашырэнне паўнамоцтваў будзе садзейнічаць забеспячэнню стабільнай і бяспечнай работы ўсёй дзяржавы і кожнага чалавека, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усё гэта пытанні абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, пра якія і гаворыцца ў падпісаным мной 9 мая Дэкрэце".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі