У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Ліс 2015

У Беларусі будуць павышаць кампактнасць і мабільнасць сілавых структур

У Беларусі будуць павышаць кампактнасць і мабільнасць сілавых структур10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць павышаць кампактнасць і мабільнасць сілавых структур. Аб гэтым сёння ішла размова на нарадзе па пытаннях развіцця дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

 У час нарады прадметна абмяркоўвалася сітуацыя ў кожным сілавым ведамстве. Прэзідэнт заслухаў усіх кіраўнікоў, даў ацэнку іх работы і дзейнасці давераных ім структур, паставіў перад кожным канкрэтныя задачы. Агульны пасыл, які кіраўнік дзяржавы адрасаваў удзельнікам нарады, заключаўся ў тым, каб выконваліся функцыі якасна, з дакладнай каардынацыяй дзеянняў паміж ведамствамі.

У Беларусі будуць павышаць кампактнасць і мабільнасць сілавых структурЗакраналіся таксама праблемныя моманты, звязаныя, напрыклад, з грувасткасцю, перанасычанасцю некаторых структур, наяўнасцю лішніх функцый, з-за чаго зніжаецца эфектыўнасць работы. Як растлумачыў па выніках нарады журналістам дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась, галоўная мэта развіцця сферы нацыянальнай бяспекі - ствараць кампактныя, мабільныя, высокаэфектыўныя праваахоўныя органы і іншыя сілавыя структуры. "Кіраўнік дзяржавы даў дакладна зразумець, што працаваць так, як раней, не атрымаецца. Кіраўнікам трэба перабудоўваць сваю работу і перабудоўваць работу падпарадкаваных ведамстваў", - адзначыў ён.

У Беларусі будуць павышаць кампактнасць і мабільнасць сілавых структурУ сваю чаргу перад Дзяржсакратарыятам Савета бяспекі пастаўлена задача кантраляваць выканаўчую дысцыпліну ва ўсіх сілавых ведамствах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс