У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Жнв 2018

У Беларусі ў мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта істотна павысяць зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў праект пастановы Савета Міністраў "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду і павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў", які падрыхтаваны ў мэтах павышэння ўзроўню аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы, матэрыяльнай падтрымкі асобных яе катэгорый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы, якія накіраваны на дасягненне і ўтрыманне ў 2018 годзе сярэдняй заработнай платы па краіне на ўзроўні Br1 тыс., а ў бюджэтнай сферы - не ніжэй за 80 працэнтаў ад гэтага ўзроўню; а таксама на паэтапнае павышэнне зарплаты асобных катэгорый работнікаў адукацыі і аховы здароўя ў два разы ў перыяд 2018-2025 гадоў.

Праектам пастановы прадугледжваецца павышэнне з 1 верасня 2018 года заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў адукацыі і аховы здароўя за кошт устанаўлення павышэння тарыфных ставак, акладаў і даплат у дыферэнцыраваных памерах з улікам аб'ёму, складанасці і рэзультатыўнасці работы.

Педагагічным работнікам (уключаючы прафесарска-выкладчыцкі склад) і памочнікам выхавальнікаў прапануецца ўстанавіць павышэнне тарыфных ставак, акладаў на 20 працэнтаў.

Для работнікаў аховы здароўя прадугледжваецца ўстанаўленне: урачоў і медыцынскіх сясцёр - даплат у памеры 20 працэнтаў і 13 працэнтаў адпаведна, правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў - павышэння акладаў у памеры ад 40 працэнтаў да 100 працэнтаў.

Акрамя таго, прадугледжваецца павышэнне з 1 кастрычніка 2018 года тарыфнай стаўкі першага разраду з Br34 да Br35,5 работнікам бюджэтнай сферы ў цэлым.

У выніку прырост разліковай заработнай платы ў кастрычніку 2018 года ў параўнанні са жніўнем 2018 года складзе:

дацэнта ўстановы адукацыі - Br72,1, або 11,3 працэнта;

настаўніка, які мае 1 кваліфікацыйную катэгорыю, - Br64,7, або 12,7 працэнта;

памочніка выхавальніка - Br55,1, або 15,7 працэнта;

урача хірургічнага профілю, які мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, - Br128,6, або 19,3 працэнта;

медсястры аперацыйнай, якая мае 1 кваліфікацыйную катэгорыю, - Br63,7, або 14,1 працэнта;

правізара, які мае 1 кваліфікацыйную катэгорыю, - Br178,4, або 46,4 працэнта;

фармацэўта, які мае 1 кваліфікацыйную катэгорыю, - Br98,8, або 26,7 працэнта.

Прыняцце пастановы дасць магчымасць у 2018 годзе забяспечыць дасягненне суадносін заработнай платы ў бюджэтнай сферы і па рэспубліцы ў цэлым за IV квартал на ўзроўні не ніжэйшым за 80 працэнтаў, а таксама павялічыць сярэднюю заработную плату педагагічных работнікаў на 13,5 працэнта (суадносіны складуць 88 працэнтаў), урачоў - на 19,1 працэнта (суадносіны - 144 працэнты).

У выніку прыняцця пастановы сярэдняя заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый за 2018 год складзе Br742, у тым ліку за снежань - Br858, у сярэднім за IV квартал 2018 года - Br801.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс