VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Стд 2017

У Антарктыдзе ў гонар Дня навукі беларускія палярнікі паднялі сцяг Беларусі

У Антарктыдзе ў гонар Дня навукі беларускія палярнікі паднялі сцяг Беларусі

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Антарктыдзе ў гонар Дня навукі беларускія палярнікі паднялі сцягі Беларусі і Акадэміі навук, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

"У Антарктыдзе ў гонар Дня навукі беларускія палярнікі паднялі сцягі Беларусі і Акадэміі навук. Акрамя таго, ад імя ўдзельнікаў 9-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў прыслаў віншаванне калектыву НАН Беларусі і ўсім работнікам навуковай сферы краіны", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Як адзначыў у сваім звароце Аляксей Гайдашоў, абвяшчэнне 2017 года Годам навукі не толькі ганарова, але і вельмі адказна. "Гэта сведчыць аб высокім даверы дзяржавы да навукі. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца прызнаным флагманам перадавой навуковай думкі ў нашай краіне, а ўнікальныя прыборы, матэрыялы, найноўшыя тэхналогіі і методыкі, распрацаваныя ў інстытутах і лабараторыях НАН, іншых рэспубліканскіх навуковых установах і арганізацыях, ідуць у нагу з часам і паспяхова ўкараняюцца ў розных сферах дзейнасці ў нашай краіне і далёка за яе межамі", - канстатаваў ён.

У Антарктыдзе ў гонар Дня навукі беларускія палярнікі паднялі сцяг БеларусіНачальнік экспедыцыі нагадаў, што вынікі даследаванняў беларускіх вучоных у Антарктыцы шырока прызнаны і запатрабаваны сусветнай навуковай супольнасцю. "Праводзячы мэтанакіраваную і доўгатэрміновую палітыку ў гэтым напрамку, Беларусь упэўнена ўмацоўвае свае пазіцыі ў шэрагу краін - удзельніц Дагавора аб Артарктыцы і на міжнароднай арэне. Беларускі Год навукі стартаваў у Антарктыдзе з прадаўжэння работ па рэалізацыі значнага нацыянальнага праекта - у студзені 2017 года ўдзельнікі 9-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі ў складаных кліматычных і прыродных умовах паспяхова выканалі мантаж першых канструкцый другога аб'екта нацыянальнай даследчай станцыі, чым забяспечылі добры задзел для далейшага развіцця беларускай палярнай інфраструктуры і перспектыўнага пераходу да круглагадовых зімовачных даследаванняў", - расказаў ён.

Акрамя таго, Аляксей Гайдашоў паведаміў, што напярэдадні Дня навукі ўпершыню ў гісторыі айчынных палярных даследаванняў Беларуская антарктычная станцыя выйшла ў прамы эфір у караткахвалевым дыяпазоне сувязі. "Гэта падзея знамянальная яшчэ і тым, што па палярнай традыцыі першы выхад на сувязь на кароткіх хвалях апавяшчае міжнародную супольнасць аб з'яўленні новага нацыянальнага аб'екта на карце Антарктыды і пацвярджае сур'ёзнасць намераў краіны ў гэтым рэгіёне. Беларусі, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, усім беларускім вучоным і спецыялістам ёсць чым ганарыцца: нацыянальная антарктычная станцыя - гэта практычнае ўвасабленне айчынных перадавых навуковых ідэй і інжынерных рашэнняў, парытэтнае спалучэнне шматфункцыянальнасці і эканомікі", - рэзюмаваў ён.

Старт чарговай Беларускай антарктычнай экспедыцыі быў дадзены ў канцы кастрычніка 2016 года ў Нацыянальнай акадэміі навук. У пачатку лістапада з Мінска ў Санкт-Пецярбург на борт карабля "Акадэмік Фёдараў" было адпраўлена амаль 40 т экспедыцыйнага грузу, уключаючы канструкцыі другога аб'екта Беларускай антарктычнай станцыі.У сярэдзіне лістапада асабовы склад экспедыцыі адправіўся ў Антарктыку. У склад экспедыцыі ўвайшлі 6 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход