Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Ліс 2015

У ААН прынята беларуская рэзалюцыя па паляпшэнні каардынацыі намаганняў у барацьбе з гандлем людзьмі

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці камітэт Генеральнай Асамблеі ААН 23 лістапада прыняў кансэнсусам беларускую рэзалюцыю "Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Рэзалюцыя падкрэслівае ўзаемасувязь паміж устойлівым развіццём і выкараненнем гандлю людзьмі. Дакумент накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва і каардынацыі дзеянняў усіх партнёраў - урадаў і міжнародных арганізацый, грамадзянскай супольнасці і прыватнага сектара, сродкаў масавай інфармацыі - у мэтах ліквідацыі гэтага ганебнага віду дзейнасці, пакарання злачынцаў і аднаўлення годнасці і правоў ахвяр гандлю людзьмі", - адзначылі ў МЗС.

Суаўтарамі дакумента сталі амаль 60 краін з усіх рэгіёнаў свету. "Прынятая па ініцыятыве Беларусі рэзалюцыя з'яўляецца важным крокам да ўмацавання глабальнага партнёрства супраць сучаснага рабства", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Дзяржавы - члены ААН таксама аднагалосна выказаліся ў падтрымку ініцыятывы Беларусі арганізаваць у кастрычніку 2017 года маштабную сустрэчу высокага ўзроўню для ацэнкі выканання міжнароднай супольнасцю глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі