Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Кст 2017

Тыдзень маці стартуе сёння ў Беларусі

Тыдзень маці стартуе сёння ў Беларусі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень маці пройдзе ў Беларусі 9-15 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле слоў спецыялістаў, Тыдзень маці нацэлены на падтрыманне традыцыі беражлівага стаўлення да жанчыны, умацаванне сямейных каштоўнасцей і павышэнне прэстыжу здаровай гарманічнай сям'і, адказнага бацькоўства. У правядзенні мерапрыемстваў гэтага тэматычнага тыдня прымаюць удзел міністэрствы інфармацыі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, унутраных спраў, абароны, сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. Значны ўклад уносяць грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын", Беларуская праваслаўная царква.

Тыдзень маці стартуе сёння ў БеларусіПраграма Тыдня маці ўключае традыцыйныя ўрачыстыя прыёмы ў гар-, рай- і аблвыканкамах, узнагароджванне ордэнам Маці, святочныя канцэрты, вечары адпачынку, а таксама мерапрыемствы новага фармату (напрыклад, 13 кастрычніка адбудзецца рэспубліканскі ўрок сямейнага жыцця "Здаровая сям'я - здаровая нацыя", - 14 кастрычніка - "Урок сямейнага жыцця" ў БДПУ імя М.Танка і інш.).

ГА "Беларускі саюз жанчын" 10 кастрычніка правядзе міжнародную канферэнцыю жанчын-прадпрымальніц "Жаночае прадпрымальніцтва як фактар устойлівага развіцця".

Другі мінскі гарадскі форум маці "Практыка малых спраў - важкі ўклад у развіццё горада" адбудзецца 11 кастрычніка. У сталіцы 12-15 кастрычніка разгорнецца выстаўка-форум "Мацярынства і дзяцінства".

Тыдзень маці стартуе сёння ў БеларусіУшаноўванне жанчын-маці пройдзе ў органах унутраных спраў, злучэннях і вайсковых часцях унутраных войскаў МУС. Запланавана наведванне сем'яў супрацоўнікаў і ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні службовага (воінскага) абавязку. 13 кастрычніка адбудзецца фінал рэспубліканскай акцыі "Сям'я! Служым разам!".

Віншаванне жанчын-маці з ліку ваеннаслужачых і цывільнага персаналу пройдзе ў злучэннях, воінскіх часцях і арганізацыях Узброеных Сіл. У Цэнтральным доме афіцэраў павіншуюць актыў Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці, Асацыяцыі членаў сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане "Памяць і абавязак", Фонду сацыяльнай абароны ўдоў і дзяцей ваеннаслужачых, якія загінулі ў лакальных ваенных канфліктах "Абавязак".

Тыдзень маці ў БеларусіМалебен у храмах Беларусі аб здароўі ўсіх маці адбудзецца 14 кастрычніка.

У радзільных дамах павіншуюць жанчын, якія нарадзілі немаўлят у Дзень маці. Адбудзецца ўшаноўванне маці са шматдзетных, прыёмных, апякунскіх сем'яў, маці, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Для іх правядуць дабрачынныя акцыі.

Акцыя "Здаровая маці - здаровы малыш" пройдзе 14 кастрычніка. На працягу тыдня запланаваны сустрэчы і кансультацыі ў арганізацыях аховы здароўя па пытаннях аховы здароўя падлеткаў, жанчын і дзяцей.

У арганізацыях аховы здароўя акцыі 9-15 кастрычніка пройдзе акцыя "Тыдзень без абортаў".

Тыдзень маці стартуе сёння ў БеларусіНацыянальны цэнтр усынаўлення накіруе віншавальныя паштоўкі маці, якія ўсынавілі ў 2016-2017 гадах другое або наступных дзяцей.

Міністэрства юстыцыі, Рэспубліканская калегія адвакатаў, Беларуская натарыяльная палата арганізуюць акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці ў Мінску і абласных цэнтрах на працягу тыдня.

Па добрай традыцыі ўшаноўванне вясковых маці "Зямны паклон, родная маці!" пройдзе ў Сусветны дзень сельскіх жанчын.

Тыдзень маці стартуе сёння ў БеларусіГэтымі кастрычніцкімі днямі ўшаноўваюць сямейныя пары - залатых і сярэбраных юбіляраў, адбудуцца святочныя мерапрыемствы сумесна з установамі культуры "У гасцях у бабулі".

Дабрачынная акцыя "Міласэрнасць" прадугледжвае наведванне адзінокіх састарэлых жанчын у бальніцах сястрынскага догляду, у аддзяленнях дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў.

Ва ўстановах адукацыі адбудуцца святочныя мерапрыемствы для маці: ранішнікі, сустрэчы, выстаўкі дзіцячай творчасці "Аб самым дарагім на свеце чалавеку".

Тыдзень маці стартуе сёння ў БеларусіКруглы стол "Аб павышэнні ролі СМІ ў вырашэнні актуальных пытанняў паляпшэння здароўя жанчын, умацавання сямейных каштоўнасцей, прапагандзе здаровага ладу жыцця" адбудзецца 12 кастрычніка, будуць арганізаваны круглыя сталы і прэс-канферэнцыі па пытаннях аховы рэпрадуктыўнага здароўя, фарміравання здаровага ладу жыцця. Плануецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу сярод СМІ "Моцная сям'я - моцная дзяржава". Будуць аб'яўлены вынікі інтэрнэт-конкурсу малюнкаў "Матуліна ўсмешка".

У міністэрстве адзначылі, што ў 2016-2020 гадах сямейная палітыка накіравана на захаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, умацаванне інстытута сям'і, выкарыстанне створаных механізмаў падтрымкі сям'і (фарміраванне сямейнага капіталу, аказанне матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем'ям да навучальнага года, прадастаўленне шырокага спектра сацыяльных паслуг сем'ям з дзецьмі і інш.). Гэта прадугледжана падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на бягучае пяцігоддзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі