Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Кст 2017

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Венесуэлы праходзіць у Палацы Незалежнасці

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Венесуэлы праходзіць у Палацы Незалежнасці

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры праходзіць у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ля ўвахода ў Палац Незалежнасці венесуэльскага лідара вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пасля чаго пачалася цырымонія афіцыйнай сустрэчы, якая ўключае выкананне дзяржаўных гімнаў.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць сёння перагаворы ў фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаванне сумесных зборачных вытворчасцей, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа МадурыДыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Венесуэлай устаноўлены ў 1997 годзе. Краіны не раз абменьваліся візітамі на вышэйшым узроўні. Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва ўключае 21 міждзяржаўны і міжурадавы дагавор і 11 міжнародных дагавораў міжведамаснага характару.

У Венесуэле некалькі гадоў таму адкрыты чатыры сумесныя прадпрыемствы: заводы па зборцы грузавой тэхнікі МАЗ, трактароў BELARUS, беларускай дарожнай будаўнічай тэхнікі, а таксама буйнейшы ў Лацінскай Амерыцы завод па выпуску керамічных блокаў. З 2007 года ЗАТ "Белзамежбуд" удзельнічае ў будаўніцтве жылля ў Венесуэле. Рэалізуюцца тры кантракты на ўзвядзенне амаль 20 тыс. кватэр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі