У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Жнв 2019

Цырымонія адкрыцця летняга ЧС па біятлоне адбылася ў "Раўбічах"

Цырымонія адкрыцця летняга ЧС па біятлоне адбылася ў

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія адкрыцця летняга чэмпіянату свету па біятлоне адбылася сёння ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля сказаў, што арганізатары прыклалі ўсе намаганні, каб гэты турнір прайшоў на высокім узроўні. Ён выказаў удзячнасць Міжнароднаму саюзу біятланістаў за аказаны давер правесці чэмпіянат свету па летнім біятлоне і выказаў надзею, што і ў будучым Беларусь будзе праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы.

У цырымоніі адкрыцця таксама прыняў удзел першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) Іржы Гамза.

Беларускую каманду на спаборніцтвах прадстаўляюць Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Віктар Крыўко.

Сярод беларускіх юніёраў за ўзнагароды сусветнага форуму пазмагаюцца Наталля Карніцкая, Карына Ануфрыенка, Аліна Пільчук, Дар'я Кудаева, Арына Яборава, Ганна Мусатава, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў, Раман Чапыжоў, Кірыл Цюрын, Аляксандр Мацкевіч, Ілья Аўсеенка і Сцяпан Данілаў.

Сёння пераможцы вызначацца ў дарослых атлетаў і юніёраў у суперспрынце.

Удзел у сусветным форуме па летнім біятлоне прымаюць амаль 250 спартсменаў з 26 краін. Сярод удзельнікаў вядомыя біятланісты, прызёры чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў - Цімафей Лапшын, Ганна Фроліна, Андрэй Растаргуеў, Кацярына Глазырына, Ларыса Кукліна, Красімір Анеў, Валянціна і Віта Семярэнка, Сяргей Сямёнаў.

Завершацца спаборніцтвы 25 жніўня.

Беларускія "Раўбічы" прымае чэмпіянат свету па летнім біятлоне другі раз. Да гэтага сусветнае першынство праводзілася ў 1999 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс