Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Снж 2018

"Трэба лічыць кожную капейку" - Лукашэнка патрабуе не дапусціць марнатраўства пры бюджэтным планаванні


17 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб пры бюджэтным планаванні на 2019 і наступныя гады закладваліся толькі неабходныя расходы, без марнатраўства. Аб гэтым ён заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб канчатковых варыянтах праектаў Падатковага кодэкса і закона аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2019 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прычына нашай сённяшняй невялікай нарады ў тым, што пасля разгляду планаў нашай работы і праекта бюджэту на будучы год я даручыў, каб вы са сваімі спецыялістамі яшчэ раз звярнуліся да праекта бюджэту. І папрасіў, каб ніякіх люфтаў у праекце бюджэту не было. Ніякага марнатраўства дзяржаўных сродкаў у будучым годзе дапусціць мы не можам. І не толькі ў будучым. Мы павінны лічыць кожную капейку", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Я з практыкі ведаю, што ёсць жаданне ва ўрада, міністраў, яшчэ кагосьці, хто залежыць ад бюджэту, мець нейкія рэзервы на ўсялякі выпадак для нечага. Гэта катэгарычна недапушчальна. І вы павінны былі, калі гэта было, выправіць за мінулыя два тыдні", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён даручыў старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, каб пры выкананні бюджэту 2019 года на гэта пытанне была звернута асаблівая ўвага. "Ніякіх закупак аўтамабіляў, акрамя цэнтралізаваных. І ў нас свая аўтамабільная вытворчасць. Я прашу гэта мець на ўвазе. Ніякіх расходаў на розныя непатрэбныя паездкі, раз'езды і камандзіроўкі. Трэба з гэтым заканчваць, - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. - Хопіць ездзіць па канферэнцыях. У нас практычна ў кожнай дзяржаве, дзе праходзяць гэтыя канферэнцыі, ёсць пасольствы. Арыентуйце іх, і няхай яны гэтым займаюцца".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наведваць разнастайныя мерапрыемствы трэба толькі ў тым выпадку, калі гэта прынясе фінансавую выгаду дзяржаве або будзе садзейнічаць пазітыўнаму фарміраванню іміджу краіны.

"Каб быў вынік. Вы разумееце, пра што размова. Гэта датычыцца ўсіх. Таму я і даручыў паглядзець яшчэ раз план бюджэту на 2019 год, каб не было ніякіх празмернасцей", - дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што гэта пытанне неабходна аператыўна разгледзець, каб затым парламент у рамках сваёй кампетэнцыі мог прыняць рашэнне па адпаведным законапраекце. "Ведаю, што дэпутаты вывучылі праект бюджэту і чакаюць магчымых карэкціровак ад Прэзідэнта. Будуць яны ці не, па выніках нарады мы вызначымся. Але сёння бюджэт трэба прыняць, каб мы маглі адправіць гэты план на месцы. Каб маглі азнаёміцца тыя, хто будзе займацца бюджэтным планаваннем на месцах", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі