Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Dec 2021

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць у Санкт-Пецярбургу

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць у Санкт-Пецярбургу
Фота з архiва

29 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна праходзіць у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці месца для правядзення сустрэчы выбраны Канстанцінаўскі палац у Стрэльне. Як паведамлялася БЕЛТА, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Telegram-канал "Пул Першага" ўдакладняе, што пакуль лідары размаўляюць у рабочым кабінеце.

Перад пачаткам сустрэчы Уладзімір Пуцін заехаў на машыне за Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнікі дзяржаў пасля сустрэчы таксама плануюць згуляць у хакей.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Лідары краін мелі магчымасць працяглы час паразмаўляць і ў нефармальнай абстаноўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі