Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Jun 2018

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць у Палацы Незалежнасці

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць у Палацы Незалежнасці

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна праходзіць у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля цырымоніі сумеснага фатаграфавання кіраўнікі дзяржаў накіраваліся на перагаворы ў вузкім складзе, што папярэднічаюць пасяджэнню Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

"Згодна з нашай дамоўленасцю яшчэ да выбараў (прэзідэнцкіх у Расіі. - Заўвага БЕЛТА) мы сёння праводзім пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Мы гатовы да правядзення ВДС. Прапрацаваны парадак дня, пытанні ўзгоднены. Прапануецца абмеркаваць тры асноўныя пытанні. Усе астатнія пытанні ў нас у поўнай гатоўнасці, прапануецца без абмеркавання прыняць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок вельмі рады сустракаць кіраўніцтва Расіі ў Мінску. "Думаю, гэта сустрэча будзе плённай, і мы здымаем усе пытанні, якія, магчыма, не былі вырашаны на пасяджэнні саюзнага Саўміна", - сказаў ён.

Прэзідэнт Беларусі ўпамянуў і аб чэмпіянаце свету па футболе, што прадаўжаецца ў Расіі, пажадаўшы поспехаў расійскай зборнай у маючай адбыцца гульні. "Добрая ўверцюра да пачатку піцерскіх баталій (у Санкт-Пецярбургу 19 чэрвеня адбудзецца матч паміж зборнымі Расіі і Егіпта. - Заўвага БЕЛТА). Будзем спадзявацца, што ўсё пройдзе так, як расійскі бок жадае. І мы вас падтрымліваем у гэтым плане", - адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падзякаваў беларускаму боку за арганізацыю гэтай сустрэчы ў Мінску. Ён падкрэсліў, што, сапраўды, прапрацавана вельмі шмат пытанняў, перш за ўсё на ўзроўні ўрадаў і ведамстваў. "Яны рушылі наперад у значнай ступені ў пытаннях, якія да гэтага часу заставаліся нявырашанымі. Калі нешта засталося, можам абмеркаваць", - дадаў ён.

Прэзідэнты абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.

Парадак дня пасяджэння ВДС уключае каля дзясятка пунктаў. Сярод іх - праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018-2019 гады, пытанні развіцця інтэграцыйнага аб'яднання на 2018-2022 гады. Вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы таксама разгледзіць пытанні бягучай дзейнасці інтэграцыйнага аб'яднання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі