Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Mar 2020

Сумленная канкурэнцыя, выкарыстанне айчыннай прадукцыі - Лукашэнка аб асноўных прынцыпах работы прадпрыемстваў

Сумленная канкурэнцыя, выкарыстанне айчыннай прадукцыі - Лукашэнка аб асноўных прынцыпах работы прадпрыемстваў

20 сакавіка, Мінскі раён /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Ключавымі прынцыпамі работы для прадпрыемстваў павінны быць сумленная канкурэнцыя і выкарыстанне ў вытворчасці айчыннай прадукцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры наведванні інавацыйнага прадпрыемства "Адані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся ўмовамі працы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон і прэферэнцыямі, якія яны маюць. Ён падкрэсліў, што льготы ім будуць захаваны толькі ў тым выпадку, калі будзе сур'ёзная аддача для краіны.

Цяпер рэзідэнты СЭЗ вызвалены ад выплаты падатку на прыбытак у выпадку пастаўкі прадукцыі на экспарт або продажу іншым рэзідэнтам СЭЗ. За мінулы год яны выплацілі ў бюджэт Br1,3 млрд, сфарміраваўшы 3,5 працэнта яго даходнай часткі.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што на прадпрыемствах, якія ён наведвае і якія не ўваходзяць у СЭЗ, часта скардзяцца на няроўныя ўмовы канкурэнцыі.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ўклад СЭЗ у дабрабыт краіны можа быць большы. Таму плануецца ўважліва прааналізаваць Падатковы кодэкс з гэтага пункту гледжання. "Мы вернемся да Падатковага кодэкса і паглядзім, што дрэнна, што добра, - адзначыў Прэзідэнт. - Не таму, каб зашчаміць кагосьці. Вы бачыце, у якой сітуацыі функцыянуе дзяржава: за кожную капейку, за рынкі даводзіцца змагацца".

Прэзідэнт настойвае на атрыманні максімальнай карысці для дзяржавы ад рэзідэнтаў СЭЗ. "Галоўнае, каб валюта паступала, і пажадана, каб яна расходавалася тут", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У час наведвання кампаніі абмяркоўвалася і тэма забяспечанасці высокакваліфікаванымі кадрамі. У прыватнасці, кіраўнік "Адані" выказаў зацікаўленасць у тым, каб за кошт кампаніі вучыць студэнтаў - калі ў далейшым яны абавязуюцца тут адпрацаваць. Пры невыкананні гэтай умовы трэба будзе кампенсаваць кошт навучання. Па такім жа прынцыпе праводзіцца мэтавы набор. Пакуль заканадаўства не дае магчымасці замацаваць такія абавязацельствы для прыватнай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы станоўча паставіўся да такой ініцыятывы работадаўца і паабяцаў садзейнічаць у яе вырашэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі