Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Sep 2021

Спецслужбы Беларусі і Казахстана пашыраюць супрацоўніцтва. Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком КНБ Казахстана

Спецслужбы Беларусі і Казахстана пашыраюць супрацоўніцтва. Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком КНБ Казахстана

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана Карымам Масімавым абмеркаваў перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі па лініі спецслужбаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб супрацоўніцтве спецслужбаў Беларусі і Казахстана, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтай сферы наладжана плённае ўзаемадзеянне. "Усё, аб чым вы дамовіцеся з нашым старшынёй (кіраўніком КДБ. - Заўвага БЕЛТА), мы будзем свята выконваць. Мы будзем разам працаваць там, дзе гэта выгадна і патрэбна для нас і Казахстана, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хацелася б, каб па лініі спецслужбаў, як гэта бывае ва ўсіх краінах, у нас устанавіўся дадатковы канал сувязі, па якім мы будзем абмяркоўваць і прымаць рашэнні па адчувальных пытаннях".

У Беларусі і Казахстана склаліся традыцыйна дружалюбныя і цесныя адносіны ва ўсіх сферах. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на саміце АДКБ у Душанбэ мае намер сустрэцца з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым і абмеркаваць развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі. "Вам вельмі пашанцавала з Прэзідэнтам. Вучыцца ў вас трэба вось гэтай дружнай рабоце ў імя народа, у імя дзяржавы", - заявіў беларускі лідар.

У сваю чаргу Карым Масімаў падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы. Ён расказаў, што перад паездкай у Беларусь быў на прыёме ў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і цяперашняга кіраўніка дзяржавы Касым-Жамарта Такаева. "Яны прасілі перадаць вам вялікае прывітанне. Нурсултан Абішавіч сказаў: "Майму старому сябру вялікае прывітанне перадавай". Жамарт Кемелевіч таксама даручэнні даў, якія я хацеў бы з вамі абмеркаваць напярэдадні вашай сустрэчы, якая будзе ў Душанбэ 16 верасня па лініі АДКБ, па ўзаемадзеянні", - адзначыў старшыня КНБ.

"Я думаю, нам ёсць шмат чаго абмеркаваць, паколькі мы дружалюбныя краіны, у нас мэты і задачы адзіныя, мы павінны адзін аднаму дапамагаць", - падкрэсліў Карым Масімаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі