Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Стд 2020

"Спаборніцтвы верных рыцараў народнай гульні" - Лукашэнка адкрыў Калядны турнір аматараў хакея


3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння адкрыў XVI Калядны міжнародны турнір аматараў хакея і XXIV Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтыя навагоднія, святочныя дні Мінск літаральна жыве і дыхае зорным хакеем. Нас зноў сабраў Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Прэзідэнта. Гэтыя спаборніцтвы верных рыцараў народнай лядовай гульні даўно называюць неафіцыйным аматарскім чэмпіянатам свету", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што турнір сёння папулярны і вядомы ва ўсім свеце, у яго свае традыцыі і сімвалы. Перад пачаткам спаборніцтваў арганізатарам зноў давялося вырашаць ужо звыклую праблему: як змясціць у кампактны фармат спаборніцтваў усіх жадаючых. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў турніры спаборнічаюць 12 каманд, у тым ліку яго даўнія сябры: хакеісты з Расіі, Германіі, Кітая, Фінляндыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Швейцарыі, зборных Балкан і Балтыі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, без іх немагчыма ўявіць гэтыя спаборніцтвы.

"З асаблівай радасцю адзначаем, што ў Мінск пасля перапынку вярнулася каманда нашай братэрскай Украіны. Самыя цёплыя прывітанні дэбютанту турніру - камандзе Злучаных Штатаў Амерыкі, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Як сведчанне высокага статусу нашага турніру і вялікай цікавасці да яго мы ўспрымаем удзел у спаборніцтвах лядовай дружыны Міжнароднай федэрацыі хакея".

Яшчэ адной асаблівасцю турніру Прэзідэнт назваў тое, што разам з пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў у выйгрышы заўсёды застаюцца ўсе ўдзельнікі і балельшчыкі. "Таму што галоўны герой на гэтай лядовай арэне - наш любімы спорт", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што зусім крыху часу застаецца да старту ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Падрыхтоўка ідзе поўным ходам. "Беларусь мае намер падарыць усім такое ж грандыёзнае спартыўнае свята, якім запоўніўся нам чэмпіянат свету ў 2014-м", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падзякаваў удзельнікам турніру за ўдзел у дабрачыннай каляднай акцыі і павіншаваў з надышоўшым 2020 годам. "Няхай гэты новы год будзе хоць крыху лепшы за мінулы", - пажадаў Прэзідэнт.

Арганізатарамі Каляднага турніру сталі Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Федэрацыя хакея Беларусі, Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкам. Упершыню ў гісторыі спаборніцтваў выручка ад продажу білетаў на вячэрнія матчы будзе накіравана на дабрачыннасць: сродкі будуць пералічаны ў Мазырскі дзіцячы дом. Яго выхаванцы змогуць наведаць матчы Каляднага турніру. Цана білетаў на вячэрнія гульні, якія праходзяць на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны", - Br5. На ўсе астатнія матчы ўваход свабодны.

Найбольшая колькасць тытулаў пераможцы Каляднага турніру аматараў хакея ў актыве хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі, якая 12 разоў станавілася трыумфатарам гэтых спаборніцтваў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Па традыцыі паралельна з матчамі Каляднага турніру праходзяць вырашальныя паядынкі фінальнага этапу "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі