Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Jul 2016

Сяргей Мартынаў выбраны сцяганосцам беларускай спартыўнай дэлегацыі на адкрыцці Гульняў у Рыа

Сяргей Мартынаў выбраны сцяганосцам беларускай спартыўнай дэлегацыі на адкрыцці Гульняў у Рыа

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяргей Мартынаў выбраны сцяганосцам беларускай спартыўнай дэлегацыі на адкрыцці XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. Капітанам каманды будзе алімпійскі чэмпіён у веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Багдановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстая цырымонія праводзін беларускай спартыўнай дэлегацыі пачалася сёння ў Зале алімпійскай славы НАК Беларусі, у ходзе якой адбыліся выбары капітана і сцяганосца беларускай зборнай на маючых адбыцца галоўных стартах чатырохгоддзя.

"Місія сцяганосна вельмі ганаровая. Тым больш, калі на адкрыцці Алімпійскіх гульняў за табой ідуць самыя лепшыя беларускія атлеты, якія дабіліся права прыехаць на Гульні, калі на цябе глядзіць увесь свет. Хваляванняў наконт таго, што буду сцяганосцам, у мяне няма. Даведаўся аб гэтым напярэдадні цырымоніі праводзін дэлегацыі, таму ўэўнены ў сабе і гатовы выканаць ускладзеную на мяне місію", - расказаў Сяргей Мартынаў.

Капітанам беларускай алімпійскай зборнай выступіць алімпійскі чэмпіён 2008 года ў каноэ-двойцы на 1000 м Аляксандр Багдановіч. "Прыемна і нечакана выступіць у такой ролі. Здавалася, яшчэ зусім нядаўна сам быў маладым атлетам і перад Гульнямі 2008 і 2012 гадоў сам раўняўся на больш вопытных і заслужаных алімпійцаў. Цяпер гэты гонар выпаў мне, пастараюся не падвесці і быць прыкладам для ўсёй нашай каманды", - адзначыў Аляксандр Багдановіч.

Віцэ-прэм'ер беларускага ўрада, старшыня камітэта па падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў у Рыа Наталля Качанава ў ходзе ўрачыстай цырымоніі праводзін выказала словы ўдзячнасці старшыням федэрацый па відах спорту, трэнерскаму складу, якія на працягу чатырох гадоў рыхтаваліся разам са сваімі падапечнымі да Алімпіяды. "Для многіх атлетаў уключэнне ў склад каманды, якая накіруецца ў Бразілію, - вялікая перамога. Беларускі народ у ходзе Гульняў будзе пільна сачыць за выступленнямі і падтрымліваць беларускіх спартсменаў", - падкрэсліла Наталля Качанава.

"Мы ўжо вамі (спартсменамі. - Заўвага БЕЛТА) ганарымся, а кожны медаль на Гульнях будзе сапраўдным подзвігам", - канстатаваў першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў.

Упэўненасці ў сабе пажадаў беларускім атлетам на маючых адбыцца стартах міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. "Праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы, мы ведаем вашы магчымасці. І ў Рыа-дэ-Жанэйра хацелася б, каб вы выступілі са сваімі найлепшымі рэзультатамі", - адзначыў міністр.

Цырымонія адкрыцця летніх Гульняў адбудзецца 5 жніўня на знакамітым стадыёне "Маракана". Асноўныя кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы для ўдзелу ў Гульнях-2016 выканалі 144 спартсмены ў 25 відах спорту. Першая група беларускіх атлетаў, у якою ўвойдуць прадстаўнікі стральбы з лука, накіруецца ў Рыа-дэ-Жанэйра 23 ліпеня. У ходзе спаборніцтваў будзе разыграна 306 камплектаў медалёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі