Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Feb 2019

Шведка Ханна Эберг перамагла ў індывідуальнай гонцы ЧЕ ў "Раўбічах", Ірына Крыўко - трэцяя

Шведка Ханна Эберг перамагла ў індывідуальнай гонцы ЧЕ ў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шведская біятланістка Ханна Эберг 20 лютага перамагла ў індывідуальнай гонцы чэмпіянату Еўропы ў "Раўбічах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі Эберг пераадолела за 48 мін 13,1 сек (0+1+1+1). Другое месца ў Юліі Журавок з Украіны - +32,3 сек (0+1+0+0). Беларуска Ірына Крыўко заняла трэцяе месца - +41,5 сек (0+0+1+1).

Дзінара Алімбекава прыйшла да фінішу 17-я - +3 мін 58,7 сек (1+2+1+1), Алена Кручынкіна - 34-я - 5 мін 22,7 сек (0+2+2+2). Дар'я Юркевіч завяршыла выступленне 57-я - + 8 мін 02,0 сек (0+2+1+4), Ірына Кручынкіна размясцілася ў падагульняючым пратаколе на 69-й пазіцыі - + 10 мін 16,2 сек (4+2+2+2).

У індывідуальнай гонцы ў мужчын 20 лютага сенсацыйную перамогу атрымаў Красімір Анеў з Балгарыі.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне - 2019 прадоўжыцца сёння супермікстам (16.00) і змешанай эстафетай (19.00). Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамыя транляцыі гонак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі