Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Врс 2025

"Што здарылася на граніцы? Палякі дзівачаць?" Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню ДМК


Польшча закрыла граніцу з Беларуссю. 12 верасня 2025 года

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ну што там здарылася ў вас на граніцы? Кажуць, не хочаце вы аўтамабільны транспарт прапускаць. Не ведаю, туды і/або назад. Чэргі ўтварыліся. Што там, палякі дзівачаць? Прафесійная ацэнка. Не палітычная, а прафесійная. Што там з імі адбываецца? Гэта першае пытанне. Хачу, каб мне далажылі аб сітуацыі на граніцы з пункту гледжання мытні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Другое пытанне, якое абазначыў ён, датычылася праваахоўнай дзейнасці. "Нібыта, яны (шэраг сумежных краін. - Заўвага БЕЛТА) з намі не супрацоўнічаюць, але ўсё ж шкодзяць яны парадкам. І наркотыкі, выбуховыя рэчывы і іншае праз граніцу перамяшчаюцца", - канстатаваў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што і нядаўна былі факты затрымання наркатычных сродкаў, а таксама ўзрыўчаткі. Апошняя, як сцвярджаецца, прызначалася для наступнага транзіту ў Расію. "Тым не менш. Расія - гэта не чужая нам дзяржава", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Па-трэцяе, ён пацікавіўся ў старшыні ДМК навінкамі ў дзейнасці мытных органаў: "Як выкарыстоўваем лічбавізацыю, можа, штучны інтэлект для таго, каб больш эфектыўна працаваць на граніцы?"

"І перспектыва. Як вы бачыце ў святле існуючай сітуацыі, якая ўсё ж такі перспектыва? Як прафесіянала (ацэнка. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Як расказалі БЕЛТА ў ДМК, за студзень - жнівень 2025 года мытнымі органамі канфіскавана больш за 1,1 т наркотыкаў, а таксама звыш 7,7 тыс. адзінак лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы. У ліпені спынены буйны канал увозу з Латвіі псіхатропнага рэчыва агульнай масай больш за 637 кг. У ходзе далейшай міжнароднай кантралюемай пастаўкі калегамі з Расіі ў Маскоўскай вобласці дадаткова выяўлена 162 кг наркотыкаў і псіхатропаў. Агульная колькасць канфіскаваных рэчываў склала каля 800 кг. Затрыманы грамадзяне Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны, якія маюць дачыненне да арганізацыі злачыннай дзейнасці.

У красавіку ў пункце пропуску "Брэст" мытнымі органамі спынена спроба ўвозу з Польшчы магутнага выбуховага рэчыва натаўскай вытворчасці вагой больш за 580 кг, схаванага ў адсеках мікрааўтобуса. Адзначаецца, што для поўнага знішчэння аўтамабіля дастаткова 150 г гэтай узрыўчаткі. Раней мытныя органы не выяўлялі такі від выбуховага рэчыва. У сувязі з гэтым узмоцнены меры кантролю за ўвозам забароненых рэчываў.

Што датычыцца чэргаў на граніцы, то сітуацыя з-за наўмысных дзеянняў сумежных краін застаецца складанай, адзначаюць у ДМК. ДМК прымаюцца меры па стварэнні ўмоў грамадзянам, якія чакаюць перасячэння граніцы. Прадастаўлена магчымасць аддаленай рэгістрацыі ў электроннай чарзе, а таксама прыбыцця па паведамленні ў пункт пропуску без абавязковага заезду ў зону чакання. У мэтах камфортнага перасячэння граніцы прадаўжаецца работа па будаўніцтве і ўдасканаленні зон чакання паблізу пунктаў пропуску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі