Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Снж 2020

"Сфарміраваныя асобы і прыклад для пераймання" - Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды заслужаным дзеячам


29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы ўшаноўваем работнікаў прамысловасці, медыкаў, педагогаў, праваахоўнікаў, артыстаў, трэнераў, спартсменаў, свяшчэннаслужыцеляў. Усіх тых, хто сваёй штодзённай стваральнай працай робіць Беларусь багацейшай і мацнейшай", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівую ўрачыстасць мерапрыемства, якое праходзіць у перадсвяточныя дні. "Новы год традыцыйна звязаны з надзеямі на будучыню, чаканнямі цудаў і падарункаў. Нават мы, дарослыя, чакаем цудаў. Высокія заслужаныя ўзнагароды і ганаровыя званні - таксама падарунак вам, вашым працоўным калектывам, родным. Знак прызнання заслуг перад дзяржавай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт у сваім выступленні назваў асобных заслужаных людзей, якія ўдастоены ўзнагарод, падкрэсліў іх значны ўклад у развіццё краіны: "Ордэна Айчыны" ўдастоены выдатны хірург - дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо. Распрацоўкі сусветнага ўзроўню ў нелінейнай оптыцы і лазернай фізіцы на рахунку акадэміка і цяпер ужо заслужанага дзеяча навукі Мікалая Казака. Фактычна з нуля стварыў паспяховае інавацыйнае прадпрыемства Аляксандр Бадзяка, за што па праву яму прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь".

"Вельмі важна, што мы навучыліся прымяняць найноўшыя тэхналогіі. Удвайне каштоўна, што мы навучыліся ствараць гэтыя тэхналогіі, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму паспяховая гісторыя кожнага з вас - лепшае пацвярджэнне маіх слоў аб чалавеку як аб галоўным багацці нашай краіны".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сярод узнагароджаных больш за ўсё педагогаў. "Гэта людзі, чыя роля ў грамадстве непараўнальна высокая. Вы лепш за іншых ведаеце, што выхаванне моладзі - гэта стварэнне будучыні краіны, захаванне пераемнасці пакаленняў і гістарычнай памяці. Паколькі дзетсадаўцы і школьнікі сёння - дзеці, а заўтра - гэта народ. І, давайце адкрыта гаварыць, апошнія падзеі паказалі, што нам з вамі ёсць над чым працаваць", - адзначыў беларускі лідар.

Гаворачы пра медыцынскіх работнікаў, якія ўдастоены высокіх узнагарод, кіраўнік дзяржавы заявіў: "Пашана і хвала нашым урачам, усім медыкам. Неаднаразова казаў і паўтаруся: цяпер да нас прыкавана асаблівая ўвага. Так распарадзіўся час. Упэўнены, вы паспяхова справіцеся са сваімі задачамі. Як і аграрыі, якія паказалі ўсім нам узор прафесіяналізму і працавітасці", - сказаў Прэзідэнт.

"Душу народа і традыцыі захоўваюць і ўзбагачаюць майстры мастацтваў, выхоўваюць у людзях чалавечнасць і высакароднасць. Зноў будзем шчырымі: на жаль, як паказалі падзеі, не ўсе. Людзі ў пагонах, нашы ваенныя, абараняюць правапарадак, бяспеку і суверэнітэт. Спартсмены і трэнеры сваімі перамогамі праслаўляюць краіну. Як паказаў час, на жаль, не ўсе. Але ўсе вы, прысутныя тут, - яркія, сфарміраваныя асобы, паспяховыя людзі і прыклад для пераймання, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Наперадзе ў вас новыя прафесійныя вышыні і дасягненні. Няхай цеплыня, утульнасць і радасць пануюць у кожным доме. Жадаю ўсім моцнага здароўя, вялікага асабістага шчасця і поспехаў на карысць нашай любімай Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі, адзначыўшы, што адыходзячы год "быў няпросты, але вельмі карысны для нашай краіны". "Мы ўбачылі хто ёсць хто, адчулі, што мы маем і што можам страціць, калі не будзем думаць сваёй галавой", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт уручыў ордэн Айчыны ІІІ ступені генеральнаму дырэктару Навукова-практычнага цэнтра НАН па матэрыялазнаўстве Валерыю Федасюку, ордэн Францыска Скарыны - ігуменні Гаўрыіле і метадысту аддзела краязнаўства і пошукавай работы Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Мікалаю Барысенку, ордэн Пашаны - старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумараву, медаль Францыска Скарыны - кіраўніку Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю і артысту-вакалісту Магілёўскай абласной філармоніі Вользе Гарнічар.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам "За службу Радзіме" III ступені - начальнік Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Ігар Зарэмба, начальнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Юрый Шчацько і начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзмітрый Турчын, медалём "За працоўныя заслугі" - першы прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Святлана Вінакурава.

Вялікая група прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоена ганаровых званняў. У прыватнасці, звання народнага артыста Беларусі ўдастоены артыст-вакаліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Громаў, заслужанага артыста - мастацкі кіраўнік - галоўны дырыжор узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Яўген Доўжык, заслужанага майстра спорту - спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па дзюдо Марына Слуцкая і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы Дзмітрый Ходас, заслужанага ўрача - намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Анатоль Маўрычаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі