У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Жнв 2016

Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі

Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае

27 жніўня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі. Юны выканаўца стаў пераможцам фіналу нацыянальнага адбору на папулярным міжнародным песенным конкурсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За права выйсці на сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2016" ад нашай краіны на прэстыжным музычным форуме на Мальце змагаліся восем сольных выканаўцаў і дзве групы.

Лідар вызначыўся шляхам адначасовага галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Песня Сашы "Музыка маіх перамог" аб яго імкненні знайсці сябе ў музыцы, аб тым, што ён хацеў бы прысвяціць сваё жыццё музыцы і сцэне, пакінуць свой след - змагла заваяваць сэрцы ўсіх прысутных і вывела яго на першае месца.

Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад БеларусіАртыст атрымаў сімвал нацыянальнага адбору - хрустальны мікрафон. У мінулым годзе яго першым уладальнікам стаў Руслан Асланаў. Аб з'яўленні памятнага знака для пераможцы нацыянальнага адбору паклапаціліся спонсары.

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, Саша Мінёнак спявае з 8 гадоў, займаецца ў Заслужаным калектыве Беларусі, тэатры эстраднай песні "Хвiлiнка" ДК МАЗ. На сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2016" ён выйдзе са сваім дэвізам "Ніколі не здавацца, ісці наперад да пастаўленай мэты, верыць у сябе!".Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад БеларусіСаша Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс