У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Сак 2018

"Сапраўдныя, мужныя людзі" - Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды пераможцам і прызёрам Гульняў у Пхёнчхане


29 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды пераможцам і прызёрам Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтай зале сабраліся сапраўдныя, мужныя людзі. На зімовых Гульнях мы былі сведкамі бязлітаснай барацьбы не толькі на стадыёнах, але і ў судзейскіх кулуарах. Нават у міждзяржаўных адносінах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што алімпійскае золата ў жаночай эстафеце стала для некага нечаканасцю, але не для беларускіх балельшчыкаў. "Нашы дзяўчаты малайцы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў і перамогі біятланісткі Дар'і Домрачавай на далейшых пасля Алімпіяды этапах Кубка свету: "Павінен сказаць табе як чалавек неабыякавы да ўсіх нашых спартсменаў, што гэта былі перамогі асаблівыя. Мне здалося, што такіх у цябе наогул не было ў кар'еры. Яны адрозніваліся ад усіх папярэдніх. У адной гонцы ты наогул паказала, як кажуць у народзе, зверскі характар, калі ў такую гару... ззаду толькі пыл слупам снежны стаяў. А апошняя гонка - мас-старт - гэта наогул была гросмайстарская гонка".

"Я гэта кажу як прыклад таго, як трэба змагацца, але для трэнераў гэта ўрок. Уявіце, калі б Домрачава ў такой форме падышла да Алімпіяды. Там бы, напэўна, золата засталося толькі ў беларускай каманды. Гэта той прыклад, якога мы павінны прытрымлівацца, вучыцца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўдзячнасць кіраўнік дзяржавы выказаў паралімпійцам. "Вы проста малайцы! Я, напрыклад, не мог адарвацца ад экрана, гледзячы на ўсе вашы гонкі. Я балеў за вас не менш, чым за нашых алімпійцаў, - сказаў ён. - Вы настолькі моцна выступалі, што цяжка ўявіць, што чалавек, які мае ўсе магчымасці, так выступіў бы".

"Я чакаў вас тут для таго, каб павіншаваць і ўручыць заслужаныя ўзнагароды. Вельмі вам удзячны за той уклад, які вы ўнеслі ў развіццё спорту і праслаўленне нашай дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт.

Ордэны і медалі ўручаны за высокае прафесійнае майстэрства, выдатныя спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у паспяховае выступленне нацыянальных каманд.

Ордэна Айчыны ІІІ ступені з прысваеннем ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" удастоена трохразовая паралімпійская чэмпіёнка і бронзавы прызёр зімовых Паралімпійскіх гульняў 2018 года Святлана Саханенка.

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне, неаднаразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, Герой Беларусі Дар'я Домрачава ўзнагароджана ордэнам "За асабістую мужнасць".

Аналагічнай узнагародай і ганаровымі званнямі "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" адзначаны заслугі алімпійскіх чэмпіёнак па біятлоне Дзінары Алімбекавай, Ірыны Крыўко і Надзеі Скардзіна.

Ордэнам Пашаны з прысваеннем ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" узнагароджаны паралімпійскі чэмпіён і трохразовы прызёр зімовых Паралімпійскіх гульняў 2018 года Юрый Голуб.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны двухразовы бронзавы прызёр зімовых Паралімпійскіх гульняў 2018 года Лідзія Графеева і генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Мікалай Шудзейка.

Ганаровае званне "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь" прысвоена трэнеру-выкладчыку па лыжных гонках сярод інвалідаў Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву Мікалаю Шаблоўскаму.

Двухразовы сярэбраны прызёр зімовых Паралімпійскіх гульняў 2018 года Дзмітрый Лобан удастоены ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Акрамя таго, за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа і значны асабісты ўклад у забеспячэнне выдатных спартыўных вынікаў нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце на зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта шэрагу прадстаўнікоў спартыўнай сферы. У іх ліку старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, спартсмены - лідары паралімпійцаў, якія заваявалі ўзнагароды, Дзмітрый Будзіловіч і Раман Яшчанка, трэнеры-выкладчыкі Юрый Буранаў, Васіль Гаўруковіч, Інеса Казлова, Міхаіл Лебедзеў і трэнер-урач Ірына Кузьміна.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства таксама была арганізавана экскурсія па Палацы Незалежнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс