Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Лют 2019

Ірына Крыўко выйграла серабро ў гонцы праследавання на ЧЕ ў "Раўбічах", расіянка Кацярына Юрлава-Перхт перамагла

Ірына Крыўко выйграла серабро ў гонцы праследавання на ЧЕ ў

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расіянка Кацярына Юрлава-Перхт перамагла ў гонцы праследавання на адкрытым чэмпіянаце Еўропы ў спарткомплексе "Раўбічы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэбраным прызёрам стала беларуска Ірына Крыўко, якая паспяхова адстралялася на заключным, чацвёртым рубяжы і зноў парадавала балельшчыкаў на трыбунах. Нямецкая біятланістка Надзін Хорхлер заняла трэцяе месца.

У гонцы праследавання не прымалі ўдзел шведскія біятланісткі, якія пасля трыумфу ў індывідуальнай гонцы і спрынце адправіліся дадому для заключнага этапу падрыхтоўкі   да чэмпіянату свету ў Эстэрсундзе.

Усяго 53 спартсменкі выйшлі на старт пасьюту. 

На адкрытым чэмпіянаце Еўропы мацнейшым складам у "Раўбічах" выступілі мужчынская і жаночая зборныя Расіі і Швецыі, вядомыя біятланісты прысутнічалі ў заяўках каманд Нарвегіі, Германіі і Украіны. У Беларусь прыехалі страляючыя лыжнікі з ЗША, Канады, Кітая, Аўстраліі і Казахстана. Усяго ў кантынентальным форуме прынялі ўдзел 160 біятланістаў і 135 біятланістак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі