Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Жнв 2016

Рэспубліканскі банк ДНК аб'яўлены нацыянальным здабыткам

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальны навуковы аб'ект Рэспубліканскі банк ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў аб'яўлены нацыянальным здабыткам. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 629 ад 13 жніўня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Адказнасць за захаванне і забеспячэнне належнага функцыянавання аб'екта ўскладзена на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, ад імя якой адпаведныя функцыі будзе выконваць дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Інстытут з'яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам у Беларусі ў галіне біятэхналогіі, генетыкі і геномікі чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў. У працэсе рэалізацыі розных праграм у інстытуце назапашаны ўзоры ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў і біялагічнай тканкі - арыгінальны біялагічны матэрыял, з якога быў атрыманы ўзор ДНК. Узоры згрупаваны ў спецыялізаваныя калекцыі, якія ўяўляюць сабой каштоўныя генетычныя рэсурсы.

Па стане на 1 чэрвеня рэспубліканскі банк ДНК налічвае 9 608 узораў і ўключае ў сябе чатыры раздзелы: банк ДНК чалавека; банк ДНК жывёл; банк ДНК раслін; банк ДНК мікраарганізмаў. Кожны раздзел прадстаўлены калекцыяй узораў ДНК для працяглага захоўвання і калекцыяй узораў ДНК для навуковых мэт.

Так, напрыклад, банк ДНК чалавека дае магчымасць спецыялістам вывучаць фундаментальныя праблемы генетыкі чалавека, улічваць індывідуальныя генетычныя асаблівасці спартсменаў у ходзе трэніровак для дасягнення высокіх спартыўных рэзультатаў, захоўваючы іх здароўе, вывучаць індывідуальную адчувальнасць да лекавых прэпаратаў, а таксама садзейнічаць вырашэнню пытанняў у галіне крыміналістыкі.

"Наяўнасць шматпрофільнага рэспубліканскага банка ДНК, які пастаянна папаўняецца, забяспечыць спецыялістаў унікальнай генетычнай інфармацыяй, якая можа аказаць неацэнны ўплыў на развіццё біятэхналогіі ў нашай краіне, прадаставіць магчымасць выканання навуковай работы ў рамках буйнамаштабных даследаванняў у Беларусі і за яе межамі, павысіць дакладнасць ацэнкі атрыманых вынікаў, а таксама вырашыць многія праблемы медыцыны, сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, рэспубліканскі банк ДНК будзе садзейнічаць эфектыўнаму выкананню Стратэгічнага плана ў галіне захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці на 2011-2020 гады ў рамках Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, адным з бакоў якой з'яўляецца Беларусь, і Нагойскага пратакола рэгулявання доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання на справядлівай і роўнай аснове выгад ад іх прымянення да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі