Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Сак 2019

Рэалізацыя сумесных праектаў са "Штадлер" сур'ёзна ўзнімае імідж Беларусі - Лукашэнка

Рэалізацыя сумесных праектаў са

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя сумесных праектаў з такімі вядомымі ў свеце кампаніямі, як "Штадлер", сур'ёзна ўзнімае імідж Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы са старшынёй адміністрацыйнага савета, уладальнікам кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" Петэрам Шпулерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў Беларусі стварылі сапраўды саліднае прадпрыемства (сумесны завод "Штадлер Мінск". - Заўвага БЕЛТА). Ваша прадпрыемства даўно ўжо вядома ўсяму свету, але тое, што на гэтай карце з'явілася Беларусь з вытворчасцю развітага чыгуначнага, электрычнага транспарту, вядома, сур'ёзна ўзнімае імідж краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўспомніў сваю першую сустрэчу з Петэрам Шпулерам і паездку па чыгунцы, у час якой яны і дамовіліся аб будаўніцтве ў Беларусі сумеснай вытворчасці. Гэту ідэю ўдалося рэалізаваць за кароткі час, завод быў хутка, без асаблівых цяжкасцей пабудаваны і запушчаны. "Мы вельмі хутка дамовіліся аб сумеснай рабоце. Калі б у нас усё так хутка развівалася, як стварэнне вашага прадпрыемства ў Беларусі, было б зусім нядрэнна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў час сустрэчы бакі маюць намер абмеркаваць планы далейшай сумеснай работы і бягучыя праблемныя пытанні, калі яны ёсць.

"Я шмат чуў, што вы стварылі нейкі цуда-поезд для нашага метро, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Можа, у час пастаноўкі на рэйкі гэтага поезда мы з вамі пракоцімся яшчэ раз. Можа, у гэтай электрычцы ў нас з'явяцца новыя ідэі, як некалі".

У сваю чаргу Петэр Шпулер падзякаваў за магчымасць сустрэцца з Прэзідэнтам Беларусі і даў высокую ацэнку рабоце сумеснага завода "Штадлер Мінск". "У Фаніпалі сёння вырабляюцца паязды не толькі для Беларусі, але і для сусветнага рынку. Нам даводзіцца працаваць ва ўмовах вельмі жорсткай канкурэнцыі. Мы вырабляем паязды для Нарвегіі, двухпавярховыя паязды для Венгрыі, робім для Славеніі электрычныя паязды", - расказаў ён.

Як паведамлялася, напярэдадні кампанія "Штадлер" і дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн" прэзентавалі першы чатырохвагонны поезд метро для сталічнай падземкі. Гэта інавацыйны рухомы састаў, які не мае аналагаў у краінах СНД. Яго распрацоўкай і вытворчасцю займалася прадпрыемства "Штадлер Мінск". Гэты завод, па ўмовах дагавора з Мінскім метрапалітэнам, павінен паставіць дзесяць паяздоў для будуемай трэцяй лініі сталічнай падземкі. Метрапалітэн павінен атрымаць шэсць паяздоў у 2019 годзе, астатнія чатыры - у 2020 годзе.

Завод "Штадлер Мінск" быў афіцыйна адкрыты 20 лістапада 2014 года. Прадпрыемства ўваходзіць у склад швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл Груп", якая ўжо больш як 75 гадоў з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага саставу. "Штадлер Рэйл Груп" мае таксама філіялы ў Аўстрыі, Аўстраліі, Алжыры, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Германіі, Нідэрландах, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Італіі і ЗША.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі