У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Май 2018

Развіццё вытворчасці "Штадлер" у Беларусі абмеркавана на сустрэчы Лукашэнкі з Петэрам Шпулерам

Развіццё вытворчасці

29 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Перспектывы развіцця вытворчасці ў Беларусі сучаснага чыгуначнага рухомага саставу абмеркаваны на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй савета дырэктараў і ўладальнікам групы кампаній "Штадлер" Петэрам Шпулерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне прыемна з вамі сустрэцца. Я ўспамінаю нашу першую сустрэчу. Тады я вам прапанаваў падумаць пра работу ў Беларусі. Вы падумалі сур'ёзна і прынялі рашэнне. З таго часу мы супрацоўнічаем з вамі і з вашай кампаніяй, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вы, прыехаўшы праз некаторы час, прапанавалі стварыць у Беларусі цудоўнае інавацыйнае перспектыўнае прадпрыемства. І мы яго стварылі. Яно цудоўна працуе, загрузка ёсць, і планы па загрузцы павялічваюцца. І ведаю, што вы гатовы прапанаваць новую будоўлю, новае прадпрыемства або расшырэнне. Для мяне гэта вельмі цікава, і я хацеў бы з першых вуснаў пачуць прапановы аб развіцці вашай прысутнасці ў нашай краіне".

У сваю чаргу Петэр Шпулер адзначыў, што з часу сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі ў жніўні 2016 года адбыліся пазітыўныя змяненні. "Мы атрымалі некалькі вельмі добрых заказаў на двухпавярховыя паязды, у тым ліку для "Аэраэкспрэса" ў Маскве. Мы вельмі ганарымся, што паязды, вырабленыя менавіта ў Беларусі, цяпер выконваюць важную задачу ў Маскве. Мы таксама прадалі паязды ў Азербайджан і Грузію. Гэта ўсё прадукцыя, выпушчаная ў Фаніпалі. Цяпер мы рыхтуем да адпраўкі заказ на трамваі для Санкт-Пецярбурга. Я вёў перагаворы з "Аэраэкспрэсам", і здаецца, што ён будзе выкарыстоўваць нашы паязды і ў Санкт-Пецярбургу", - расказаў ён.

Швейцарская кампанія "Штадлер Рэйл Груп" больш як 75 гадоў з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага саставу. На прадпрыемствах кампаніі занята звыш 7 тыс. работнікаў (уключаючы ЗАТ "Штадлер Мінск") у больш як 20 падраздзяленнях. У склад групы "Штадлер" уваходзяць філіялы, размешчаныя ў Швейцарыі, Германіі, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Беларусі, а таксама пусканаладачныя (сэрвісныя) цэнтры ў Швейцарыі, Алжыры, Італіі, Аўстрыі, Венгрыі і Нідэрландах.

У Фаніпалі Дзяржынскага раёна кампаніяй "Штадлер Рэйл Груп" рэалізаваны інвестыцыйны праект па арганізацыі ў Беларусі вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту і ў 2014 годзе створана ЗАТ "Штадлер Мінск". На 1 мая 2018 года з моманту пачатку рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў асноўны капітал ЗАТ "Штадлер Мінск" інвесціравана Br83,8 млн. З моманту запуску завода выраблены 21 поезд, у тым ліку 12 адзінак з чатырохвагонных і 9 адзінак з шасцівагонных двухпавярховых паяздоў (мадэль KISS), 2 паязды з сямі вагонаў серыі FLIRT, часткі чыгуначных лакаматываў і трамвайных маторных вагонаў або рухомага саставу, а таксама аказаны паслугі па рамонце і тэхнічным абслугоўванні чыгуначных вагонаў і іншага рухомага саставу. Прадукцыя прадпрыемства адгружалася ў Азербайджан, Грузію, Польшчу, Расію, Швейцарыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс