Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Крс 2016

Расціслаў Янкоўскі ўдастоены расійскай прэміі "Залатая маска"

Расціслаў Янкоўскі ўдастоены расійскай прэміі

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны артыст Беларусі і СССР Расціслаў Янкоўскі ўдастоены расійскай тэатральнай прэміі "Залатая маска". Такая інфармацыя агучана ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Нацыянальную тэатральную прэмію Расіі ўручылі 16 красавіка. Аднак цырымонія прайшла без удзелу народнага артыста СССР. Расціслаў Янкоўскі шпіталізаваны. За яго "Залату маску" атрымаў старэйшы сын Ігар.

Павіншаваць майстра маюць намер і на родных падмостках. На 24 красавіка ў афішы тэатра імя М. Горкага заяўлена гісторыя кахання "Вечнасць на дваіх".

"Залатая маска" заснавана ў 1993 годзе Саюзам тэатральных дзеячаў Расіі як прафесійная прэмія за лепшыя работы сезона ва ўсіх відах тэатральнага мастацтва (драма, опера, балет, сучасны танец, аперэта, мюзікл, тэатр лялек). Лаўрэаты прэміі вызначаюцца на штогадовым фестывалі спектакляў-намінантаў. Агляд праводзіцца Саюзам тэатральных дзеячаў Расіі, Міністэрствам культуры Расіі, урадам Масквы, дырэкцыяй фестывалю "Залатая маска".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі