Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Снж 2015

Расціслаў Янкоўскі ўдастоены расійскай прэміі "Залатая маска" за ўклад у тэатральнае мастацтва

Расціслаў Янкоўскі ўдастоены расійскай прэміі

7 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Народны артыст Беларусі і СССР Расціслаў Янкоўскі ўдастоены Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" ў намінацыі "За выдатны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва". Імёны ўладальнікаў гэтай ганаровай узнагароды былі аб'яўлены сёння ў Маскве, паведамляе БЕЛТА.

Расціслаў Янкоўскі стаў адзіным замежным лаўрэатам прэміі. У гэтай жа галоўнай намінацыі ўзнагароды прысуджаны народнаму артысту СССР Юрыю Саломіну, сцэнографу народнаму мастаку Расіі Барысу Месерэру, балетмайстру народнаму артысту Расіі Барысу Эйфману, мастацкаму кіраўніку Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага Малога драматычнага тэатра народнаму артысту Расіі Льву Додзіну, народнай артыстцы Расіі Клаўдзіі Кісянковай, акцёру Татарскага акадэмічнага тэатра імя Г.Камала народнаму артысту Расіі Рэнату Тазетдзінаву і народнай артыстцы Расіі Рыме Беляковай.

Прызёраў у іншых намінацыях выявіць фестываль "Залатая маска", які пройдзе ў Маскве ў сакавіку-красавіку 2016 года. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 16 красавіка.

"Залатая маска" заснавана ў 1993 годзе Саюзам тэатральных дзеячаў Расіі як прафесійная прэмія за лепшыя работы сезона ва ўсіх відах тэатральнага мастацтва (драма, опера, балет, сучасны танец, аперэта, мюзікл, тэатр лялек). Лаўрэаты прэміі вызначаюцца на штогадовым фестывалі спектакляў-намінантаў. Агляд праводзіцца Саюзам тэатральных дзеячаў Расіі, Міністэрствам культуры Расіі, урадам Масквы, дырэкцыяй фестывалю "Залатая маска".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі