Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Кст 2015

Работы па будаўніцтве БелАЭС вядуцца строга па графіку

Работы па будаўніцтве БелАЭС вядуцца строга па графіку

9 кастрычніка, Астравец /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Работы па будаўніцтве Беларускай АЭС вядуцца строга па графіку. Аб гэтым далажыў сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання пляцоўкі будаўніцтва БелАЭС віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры ўзвядзенні Беларускай АЭС ні ў якім разе не трэба спяшацца. Прэзідэнта запэўнілі, што пры ўсіх работах захоўваюцца чатыры этапы кантролю. Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што будаўніцтва вядзецца ў адпаведнасці са строгім рэгламентам захавання якасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання пляцоўкі будаўніцтва БелАЭСЗгодна з генеральным кантрактам узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе, другога энергаблока - у 2020 годзе. Цяпер вядуцца работы на асноўных будынках і збудаваннях энергаблокаў нумар 1 і нумар 2, а таксама дапаможных аб'ектах электрастанцыі. У 2016 годзе плануецца пачаць мантаж ядзернага рэактара, турбіны, парагенератараў, зварцы галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. Цяпер усё абсталяванне працяглага цыкла вырабу выбрана і заключаны кантракты на яго вытворчасць. Для Беларускай АЭС закантрактавана абсталяванне на суму крыху больш за $2 млрд. Асноўная пастаўка абсталявання плануецца з 2016 года.Работы па будаўніцтве БелАЭС вядуцца строга па графіку

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі