Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Стд 2021

Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы - Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана

Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы - Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Шэйман далажыў Прэзідэнту аб выніках работы прадпрыемстваў сістэмы Кіраўніцтва справамі ў 2020 годзе, вынікі паказаны нядрэнныя. У прыватнасці, выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала Br2,6 млрд (рост больш як на 140 працэнтаў). Добра спрацавалі сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва - ва ўсіх галінах выраслі аб'ёмы вытворчасці. Больш сціплыя вынікі ў сувязі з пандэміяй паказалі гасцінічная справа, турыстычная галіна, грамадскае харчаванне.

Што датычыцца гандлю, дадатнае сальда склала каля $150 млн.

Закранаючы супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента, Віктар Шэйман далажыў аб заключэнні кантракта на пастаўку тэхнікі ў гэты рэгіён і аб прапрацоўцы наступнага дагавора. Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва трактарнага завода ў адной з афрыканскіх краін.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Віктар Шэйман таксама абмеркавалі падрыхтоўку да будучага Усебеларускага народнага сходу і новыя напрамкі работы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі