Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Снж 2025

Рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію прадоўжыўся нефармальнай сустрэчай лідараў краін СНД у Эрмітажы

Рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію прадоўжыўся нефармальнай сустрэчай лідараў краін СНД у Эрмітажы

22 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расію прадоўжыўся нефармальнай сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары краін Садружнасці сустрэліся ў Эрмітажы - адным з буйнейшых музеяў свету, які захоўвае больш за 3 млн помнікаў культуры розных краін і народаў. Тут сабраны творы жывапісу і графікі, скульптуры, манеты і медалі, археалагічныя матэрыялы. Помнікі эрмітажнага сходу прадстаўлены ў больш як 500 залах агульнай плошчай каля 100 тыс. кв.м.

Галоўны музейны комплекс Эрмітажа аб'ядноўвае пяць будынкаў: Зімовы палац, Малы Эрмітаж, Стары (Вялікі) Эрмітаж, Новы Эрмітаж і Эрмітажны тэатр. Перад пачаткам нефармальнай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і іншыя лідары ​​краін СНД прайшліся па залах музейнага комплексу. Экскурсію для кіраўнікоў дзяржаў правёў генеральны дырэктар Дзяржаўнага Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі.

Гасцям паказалі разнастайныя музейныя экспанаты, сярод якіх - гадзіннік "Паўлін", які быў выраблены з пазалочанай бронзы і серабра яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя. Цяпер гэта адзіны ў свеце буйны аўтамат XVIII стагоддзя, які дайшоў да нашага часу без змяненняў і ў дзеючым стане. Работа механізмаў "Паўліна" нязменна выклікае захапленне гледачоў. Гэты гадзіннік заводзяць толькі па пятніцах, але для лідараў краін СНД зрабілі выключэнне.

Яшчэ адной кропкай экскурсійнага маршруту стала Ваенная галерэя 1812 года. На яе сценах змешчаны 329 партрэтаў генералаў - удзельнікаў Айчыннай вайны і замежных паходаў 1813-1814 гадоў.

Лідары краін СНД таксама ўбачылі работы галандскага мастака Рэмбранта ван Рэйна. У Эрмітажы прадстаўлена багатая калекцыя з больш як 20 работ знакамітага жывапісца.

На нефармальнай сустрэчы з прывітальным словам выступіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Расійскі лідар адзначыў, што за больш як тры дзесяцігоддзі Садружнасць сцвердзілася ў якасці аўтарытэтнага рэгіянальнага інтэграцыйнага аб'яднання, у якім краіны-ўдзельніцы выбудоўваюць адносіны на прынцыпах сапраўднага добрасуседства, раўнапраўнага партнёрства, узаемнай выгады і ўліку інтарэсаў адна адной.

"У адыходзячым годзе шматпланавае ўзаемадзеянне нашых краін развівалася ў цэлым паспяхова. Аб гэтым сведчыць сур'ёзны аб'ём тавараабароту Расіі з удзельнікамі Садружнасці, які за дзесяць месяцаў бягучага года склаў амаль $90 млрд, - падкрэсліў Прэзідэнт Расіі. - Пашыраецца супрацоўніцтва дзяржаў СНД у валютна-фінансавай сферы. Для абслугоўвання ўзаемных эканамічных аперацый усё актыўней выкарыстоўваюцца ўласныя, незалежныя ад замежных банкаўскіх сістэм плацежныя інструменты. Доля нацыянальных валют у разліках па камерцыйных здзелках паміж краінамі Садружнасці перавышае ўжо 96 працэнтаў".

"Акрамя таго, хуткімі тэмпамі ідуць працэсы імпартазамяшчэння. Тым самым умацоўваецца тэхналагічны суверэнітэт нашых дзяржаў. Расце ўзаемная цікавасць краін-удзельніц да паглыблення практычнай кааперацыі ў прамысловасці, навуцы, тэхналогіях, лічбавізацыі і інавацыях", - дадаў Уладзімір Пуцін.

У цэлым, перакананы кіраўнік расійскай дзяржавы, нарошчванне партнёрства ў рамках СНД у самых розных галінах адпавядае карэнным інтарэсам народаў краін Садружнасці: "Будзем і ў далейшым працаваць над вырашэннем задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, умацавання стабільнасці і нашай агульнай бяспекі".

Як паведамлялася БЕЛТА, работы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію пачаўся 21 снежня. У гэты дзень кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Беларускі лідар абазначыў прыярытэтныя напрамкі работы ЕАЭС на бліжэйшую пяцігодку, а таксама паставіў пытанне аб выкананні ў саюзе ранейшых дамоўленасцей і агульным настроі на інтэграцыю.

Перад самітам краін "пяцёркі" Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Размова на сустрэчы лідараў дзвюх краін ішла ў тым ліку аб адносінах Мінска і Масквы, інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы, выступленні Аляксандра Лукашэнкі на Усебеларускім народным сходзе і прамой лініі з Уладзімірам Пуціным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі