Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Чэр 2017

"Пытанне блізкае незалежнасці дзяржавы" - Лукашэнка патрабуе пераадолець спад у нафтаперапрацоўцы


1 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе пераадолець спад у нафтаперапрацоўцы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб стратэгіі развіцця галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няма неабходнасці яшчэ раз гаварыць аб важнасці гэтага пытання. Некалі я ўжо гаварыў, што гэта пытанне блізкае незалежнасці нашай дзяржавы. Мы павінны зрабіць усё, каб забяспечыць энергетычную незалежнасць і бяспеку Беларусі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны выпрацаваць план дзеянняў па вывядзенні нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў з існуючай дрэннай сітуацыі".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што нафтаперапрацоўка - гэта стратэгічная галіна краіны, доля якой у прамысловасці складае больш за 13 працэнтаў, а ў экспарце - амаль 17 працэнтаў. "Тым не менш, яе ўклад у беларускую эканоміку, на жаль, зніжаецца. Дабаўленая вартасць нафтаперапрацоўкі ў ВУП у 2016 годзе складае ўсяго паўпрацэнта. Уклад двух нафтаперапрацоўчых заводаў супастаўны, напрыклад, з такой кампаніяй, як "Белтэлекам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Пытанне блізкае незалежнасці дзяржавы" - Лукашэнка патрабуе пераадолець спад у нафтаперапрацоўцыПаводле яго слоў, у 2016 годзе з'явілася негатыўная тэндэнцыя ў знешнім гандлі нафтай і нафтапрадуктамі, сальда па выніках бягучага года ацэньваецца як адмоўнае. "Такая сітуацыя выклікае сур'ёзныя апасенні. Нафтаперапрацоўка з флагмана эканомікі ператвараецца ў стратную галіну", - адзначыў беларускі лідар.

Ён нагадаў, што ва ўдасканаленне і мадэрнізацыю НПЗ укладзены немалыя грошы, а належнай аддачы да гэтага часу няма. На запланаваную ў 2015 годзе глыбіню перапрацоўкі нафты больш за 90 працэнтаў на сённяшні дзень так і не ўдалося выйсці.

Прэзідэнт канстатаваў, што на зніжэнне эфектыўнасці работы аб'ектыўна паўплывала сусветная кан'юнктура, значнае падзенне цэн на нафту. Разам з тым маюць месца і пралікі па вызначэнні стратэгіі развіцця галіны, адсутнасць дакладнай праграмы дзеянняў урада па гэтым пытанні.

"Пытанне блізкае незалежнасці дзяржавы" - Лукашэнка патрабуе пераадолець спад у нафтаперапрацоўцы"Некампетэнтная падрыхтоўка праектаў, няправільнае размеркаванне сіл і сродкаў прывялі да павелічэння кошту і тэрмінаў будаўніцтва (па асобных праектах аж да пяці гадоў). Выклікае сумненне, што ў дэкларуемым 2019 гдзе мы канчаткова завершым мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што айчынныя прадпрыемствы аказаліся не гатовы працаваць у новых умовах сусветных цэн на нафту, хоць павінны былі дзейнічаць на апярэджанне. "А цяпер "Нафтан" ледзь зводзіць канцы з канцамі і пастаянна выпрошвае дапамогу ў дзяржавы", - заўважыў ён.

Перад удзельнікамі нарады Прэзідэнт паставіў шэраг ключавых пытанняў: якая эканамічная сітуацыя на нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах і што чакаецца па выніках года, якой бачыць урад стратэгію развіцця ўсёй галіны ў новых рыначных умовах на доўгатэрміновую і сярэднетэрміновую перспектывы.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, колькі часу і сродкаў спатрэбіцца для завяршэння мадэрнізацыі прадпрыемстваў і павышэння эфектыўнасці галіны, якія запланаваны крыніцы фінансавання.

"Майце на ўвазе, на першым месцы павінна быць эканоміка нафтаперапрацоўкі, рэзультатыўнасць яе работы", - папярэдзіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры ўзгадненні назначэння новых дырэктараў "Нафтана" і Мазырскага НПЗ ім ставіліся дакладныя задачы па выпрацоўцы праграм дзеянняў у рэальнай сітуацыі. "Часу прайшло дастаткова, каб унікнуць у сутнасць справы. Я іх папярэджваў, што стаць у старую каляіну і каціць па наезджанай (а я гэта бачу з вашых прапаноў на сённяшні дзень) не атрымаецца", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі