У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Крс 2017

Пуцін і Лукашэнка ўрэгулявалі ўсе пытанні ў нафтагазавай сферы

Пуцін і Лукашэнка ўрэгулявалі ўсе пытанні ў нафтагазавай сферы

3 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Расіі і Беларусі ўрэгулявалі ўсе пытанні ў нафтагазавай сферы. Аб гэтым 3 красавіка заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што ўрэгулюем усе нашы спрэчныя пытанні ў нафтагазавай сферы. Уласна, не дамовіліся, а мы іх урэгулявалі. Дамовіліся аб тым, як і ў якія тэрміны гэта зробім. Зробім мы гэта на працягу бліжэйшых 10 дзён", - заявіў расійскі лідар.

"Мы знайшлі схему, пры якой захоўваем нашы падыходы, збліжаем нашы пазіцыі па цэнах. Знайшлі магчымасць узаемных уступак. Дамовіліся аб тым, як будзем працаваць у гэтай сферы не толькі ў 2017-м, але і ў 2018, 2019 гадах", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, бакі таксама пацвердзілі сваё імкненне стварыць неабходныя асноватворныя правілы і ўмовы да ліпеня 2019 года па стварэнні адзінага рынку электраэнергіі. Таксама пацверджана гатоўнасць зрабіць усё для таго, каб да 1 студзеня 2018 года распрацаваць сумесныя правілы па адзіным рынку газу, а да 2024 года распрацаваць і выйсці на падпісанне міжурадавага пагаднення ў рамках ЕАЭС па адзіным рынку газу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс