Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Врс 2015

Прэзідэнты дамовіліся аптымізаваць АДКБ

Прэзідэнты дамовіліся аптымізаваць АДКБ

15 верасня, Душанбэ /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Лідары краін АДКБ на пасяджэнні ў вузкім складзе дамовіліся аптымізаваць Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што, калі трэба, падкарэкціруем у бліжэйшы час нашы статутныя дакументы і аптымізуем нашу арганізацыю. Прычына таго - сітуацыя, што абвастраецца, на граніцах вакол дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Значыць, гэта арганізацыя становіцца самай запатрабаванай арганізацыяй на постсавецкай прасторы", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, агульнымі для ўсіх краін-саюзніц застаюцца знешнія рызыкі і пагрозы. "Выклікаюць апасенні ўзрастаючы ўзровень экстрэмізму, уплыў міжнародных тэрарыстычных груповак. Сёння мы сутыкаемся з эскалацыяй напружанасці ў зонах тлеючых канфліктаў, адкрытымі ваеннымі дзеяннямі і з'яўленнем новых ачагоў нестабільнасці, у тым ліку паблізу нашых граніц. Як вынік - гібель людзей, разбурэнне дзяржаў, збядненне народаў і беспрэцэдэнтныя патокі бежанцаў і нелегальных мігрантаў", - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час сустрэчы ў вузкім складзе прэзідэнты комплексна разгледзелі найбольш важныя напрамкі развіцця АДКБ і скарэкціравалі планы работы на будучыню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі