Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Aug 2020

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся - ЦВК

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся - ЦВК
Фота з архiва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, бар'ер яўкі 50 працэнтаў пераадолелі ўсе рэгіёны, акрамя Мінска. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях, паводле даных на 12.00, на выбарчыя ўчасткі прыйшлі больш як 60 працэнтаў выбаршчыкаў. "Сюды трапляюць і працэнты, лічбы датэрміновага галасавання", - растлумачыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Лідзія ЯрмошынаЯўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 12.00 склала 54,57 працэнта.

У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 50,3 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 56,49 працэнта, Гомельскай - 66,06 працэнта, Гродзенскай - 52,99 працэнта.

У Мінскай вобласці прагаласавалі 53,55 працэнта выбаршчыкаў, Магілёўскай - 63,25 працэнта, у Мінску - 43,01 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі